Новы харчовы рынак адкрыўся 7 лiстапада на плошчах гандлёвага комплексу «Валяр'янава» Мiнскага раёна. Аб'ект знаходзiцца на аўтатрасе М3 на выездзе са сталiцы па Лагойскiм тракце. Ён з'явiўся на месцы дзесяцiгадовага даўгабуда.
Рынак разлiчаны на 140 гандлёвых месцаў, тут створаны ўсе ўмовы для продажу фермерамi, вытворцамi i гастраэнтузiястамi ўсiх вiдаў сельскагаспадарчай прадукцыi. Тут жа абсталяваны зручныя месцы для рэалiзацыi прадукцыi фiзiчнымi асобамi, якiя вырабiлi або вырасцiлi яе на ўласных падворках.
На рынку таксама будуць працаваць фiрменныя магазiны найбуйнейшых вытворцаў харчавання Мiнскай вобласцi.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Фота БЕЛТА
Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?
Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава
Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.
Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.