Вы тут

Паскорыць Хайнань


У правінцыі будзе створана комплексная транспартная сістэма.


Кітай паскорыць стварэнне сучаснай і комплекснай транспартнай сістэмы ў паўднёвай астраўной правінцыі Хайнань. Пра гэта заявіў галоўны орган эканамічнага планавання краіны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Згодна з планам, апублікаваным Дзяржаўным камітэтам па справах развіцця і рэформаў КНР, да 2025-га на востраве Хайнань будзе пабудавана пяць грамадзянскіх аэрапортаў і створана комплексная сістэма, асноўнае значэнне ў якой будуць мець міжнародныя аэрапорты гарадоў Хайкоў «Мэйлань», Санья «Фенікс» і Цюнхай «Бааа». Астатнія аэрапорты будуць мець дапаможнае значэнне.

План таксама мяркуе, што на высакахуткасных чыгунках Хайнані штогод будзе здзяйсняцца 40 мільёнаў пасажырскіх паездак. Таксама ў правінцыі будзе пракладзена 40 тысяч кіламетраў хуткасных аўтамагістраляў.

Як адзначылі ў Дзяржаўным камітэце па справах развіцця і рэформаў, гэты план узмоцніць ролю Хайнані як порта свабоднага гандлю, пілотнай зоны экалагічнай цывілізацыі і міжнароднага цэнтра турызму і шопінгу.

Як вядома, у пачатку чэрвеня ўлады Кітая апублікавалі генеральны план развіцця порта свабоднага гандлю на Хайнані. Дадзены план закліканы да сярэдзіны цяперашняга стагоддзя ператварыць гэтую астраўную правінцыю на поўдні Кітая ў «порт свабоднага гандлю высокага ўзроўню з досыць вялікім міжнародным уплывам».

Прэв’ю: ekd.me

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?