Вы тут

Беларускія нафтавікі пабудавалі дзявятую свідравіну на Мачухскім радовішчы ва Украіне


Буравікі ТАА «Сэрвіс Ойл» — украінскай даччынай кампаніі «Беларуснафты» — пабудавалі дзявятую свідравіну на Мачухскім газакандэнсатным радовішчы ў Палтаўскай вобласці, паведамляе neft.by.


Фактычная глыбіня аб’екта склала 5 245 м. Свідравіну бурылі для кампаніі ДТЭК «Нафтагаз».

Беларускія спецыялісты за кошт прымянення перадавых тэхналогій і рашэнняў змаглі скараціць тэрміны свідравання да 141 сутак. Вядучы інжынер аддзела будаўніцтва свідравін і бурэння бакавых ствалоў упраўлення свідравінных тэхналогій і сэрвісу цэнтральнага апарата «Беларуснафты» Дзяніс Курыленка адзначыў, што аб’ект скончылі з паскарэннем на 21 суткі. «Пры засваенні атрыманы прамысловы прыток газу. Будаваць свідравіны на Мачухскім радовішчы, мякка кажучы, не цукар. Гэтая плошча са складаным геалагічных разрэзам, анамальна высокімі пластовых ціскамі і тэмпературай», — падкрэсліў ён.

Будаўніцтвам свідравіны займалася буравая брыгада № 1 «Сэрвіс Ойл» пад кіраўніцтвам майстроў Уладзіміра Тараса і Аляксандра Кулікова.

У прэс-службе дадалі, што паспяховага выніку атрымалася дасягнуць дзякуючы суладнай працы буравікоў «Сэрвіс Ойл» і калегаў з замежных кампаній.

Цяпер брыгадзе № 1 «Сэрвіс Ойл» трэба будзе прасвідраваць выведчую свідравіну на Семірэнкаўскім радовішчы. Праектная глыбіня аб’екта — 5 450 м. Работы вядуцца на станку Drillmec.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».