Вы тут

Кругі лёсу Яна Скрыгана



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»


Кругі лёсу Яна Скрыгана

12 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе мерапрыемства, прысвечанае 115-годдзю з дня нараджэння Яна Скрыгана (1905–1992), беларускага пісьменніка, сябра літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

На літаратурным вечары можна будзе даведацца шмат цікавага пра жыццё і творчасць выдатнага беларускага пісьменніка, паэта і крытыка, стваральніка беларускага нарыса як новага літаратурнага жанру. Мерапрыемства арганізавана ў межах сумеснага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Выдавецкім домам “Звязда” (у прыватнасці, часопісам “Маладосць”) і Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва. Сумеснымі намаганнямі ўдзельнікаў праекта быў падрыхтаваны віртуальны раздзел, прысвечаны юбілею Яна Скрыгана, які будзе прэзентаваны на мерапрыемстве. Ён змяшчае поўныя тэксты кніг аўтара, каштоўныя дакументы, фотаздымкі і архіўныя матэрыялы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, нашых партнёраў, а таксама з хатняга архіва самога пісьменніка

Цікавыя сустрэчы і адкрыцці чакаюць вас на імпрэзе. Дачка пісьменніка Галіна Іванаўна Скрыган раскажа пра свайго бацьку, пра захаванне спадчыны пісьменніка яго сям’ёй. На працягу апошніх гадоў яна з’яўляецца ўкладальніцай шматлікіх кніг, якія выходзяць да кожнага юбілею пісьменніка. У гэтым годзе на вечары Галіна Іванаўна прэзентуе новае выданне – ілюстраваны альбом “Фоталетапіс з хатняга архіва Яна Скрыгана” (2020), які быў выдадзены да 115-годдзя пісьменніка.

Вы пачуеце займальныя расповеды пра пісьменніка ад галоўнага рэдактара выдавецтва “Кнігазбор” і аўтара праекта “Беларускі кнігазбор” Кастуся Цвіркі і сябра сям’і пісьменніка Яўгена Жука, загадчыка аддзела алічбоўкі НББ. У відэазіпісу прагучыць музычнае прысвячэнне дзядулю ад Яна Скрыгана-малодшага – вядомага выканаўцы твораў на класічнай гітары, які з канцэртамі аб’ездзіў шмат краін, а зараз жыве пад Фрайбургам.

Запрашаем прыняць удзел у нашым мерапрыемстве!

Месца правядзення: галерэя “Лабірынт” (3-ці паверх).
Час правядзення: 16.00–17.30.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 19.

Крыніца: https://www.nlb.by/by/news/nacyjanalnaja-biblijatjeka/krugi-lyesu-yana-skrygana/

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.