Віталь ЖУРАЎСКІ
Гісторыйка
Мой знаёмы мастак, аматар прыгожага, неяк вырашыў калекцыяніраваць старыя аўтамабілі. І пачаў цягнуць дадому з гаражоў і стаянак увесь пакінуты аўтахлам. Такая ў яго любоў да старызны прачнулася, што бяда!
З цягам часу ў калекцыі з’явіліся і першыя «запарожцы», і велізарны «кадылак», і характарны «мерседэс»... Толькі ўсё ржавае і раскурочанае. Двор дома стаў нагадваць калгасны мехдвор.
Далей — болей! Калі мастак падчысціў усё наваколле, то з галавой акунуўся ў працэс рэстаўрацыі, цалкам забыўшыся на працу і сям’ю. Вядома, пачаліся звадкі…
Пасля чарговай сваркі жонка праз слёзы заявіла, што яе цярпенню прыйшоў канец:
— Выбірай: або я, або тваё ламачча!
Мастак таксама стаў у позу:
— Я — творчая асоба! Гэтае захапленнне — сэнс майго жыцця. Сапраўдная жонка павінна ўсяляк падтрымліваць, а не ўпікаць мужа. Выходзіць, ты мне чужы чалавек. Калі так, я сам сыходжу ад цябе!
І ў той жа дзень перабраўся да сваёй маці.
Жонка ўслед не пабегла і нават не заплакала, бо тое хобі ў яе ўжо ў пячонках сядзела. Калі я чужы табе чалавек, разважыла яна, дык што нам тады разам рабіць? І толькі за мужам зачыніліся дзверы, як выклікала машыну з «Вторчермета». Сказала, як адрэзала: прыязджайце і забірайце жалеза даастатку!
Назаўтра прыехалі хлопцы і ўсю «калекцыю» забралі адным самазвалам на металалом. Разлічыліся згодна з прэйскурантам. Хобі як і не было…
Мастак жа праз тыдзень не вытрымаў і патэлефанаваў жонцы. Маўляў, прабач, галоўнае для мяне — сям’я… Жонка пагадзілася яго прыняць.
Сустрэла на вуліцы за брамкай у шыкоўнай абноўцы: доўгая сукенка з дэкальтэ і разрэзам вышэй за калена. Каралеўна! Ад такога хараства ў мастака, аматара ўсяго прыгожага, ажно вочы засляпіла і мову адняло. Тым не менш, хацеў расшчодрыцца на кампліменты. Але як ступіў на пусты двор, дык і голас прапаў.
Калі трохі адышоў, жонка — усё ж не чужы чалавек! — суцешыла і падарыла мініяцюрную мадэль «Жыгулёў»...
г. Жодзіна.
Летась у краіне адбылося 5958 пажараў, на якіх загінулі 627 чалавек.
Расказала ўрач-тэрапеўт, загадчык аддзялення прафілактыкі 11-й гарадской паліклінікі Мінска Святлана ЯНУШКА.
Гiсторыя паралiмпiйскага спорту — паказчык развiцця краiны.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.