Па словах Рамана Галоўчанкі, у гэтым асноўнае адрозненне будучага форуму ад мінулых.
У Савеце міністраў прайшло першае пасяджэнне рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Усебеларускага народнага сходу.
Па словах прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі, кіраўніком краіны дадзена ўстаноўка правесці яго «на высокім узроўні і працаваць над падрыхтоўкай якасна і аператыўна».
«Правядзенне Усебеларускага народнага сходу з’яўляецца асабліва значнай для нашай краіны формай народаўладдзя. На гэтай пляцоўцы найбольш поўна рэалізуецца канстытуцыйнае права грамадзян нашай краіны ўдзельнічаць у абмеркаванні дзяржаўнага і грамадскага жыцця. Гэта важная падзея ў многім вызначыць стратэгічныя кірункі сацыяльнага і эканамічнага развіцця Беларусі на будучую пяцігодку», — сказаў старшыня аргкамітэту, прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
На першым плане ў аргкамітэта задачы па вызначэнні даты, парадку правядзення форуму, колькасці яго ўдзельнікаў і плануемых да абмеркавання пытанняў. Як дадаў Раман Галоўчанка, неабходна ўлічваць пры арганізацыі і санітарна-эпідэміялагічную сітуацыю, «каб правесці мерапрыемства без рызыкі для здароўя грамадзян».
«Таксама неабходна забяспечыць для вылучэння на сход найбольш годных кандыдатур, запрашэнне канструктыўных замежных гасцей, а таксама лідараў партый і грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку, тых, хто мае сваё бачанне па пытаннях, што вынеЯкорьсуць на абмеркаванне. На Усебеларускім народным сходзе павінны прагучаць розныя меркаванні, розныя погляды на рашэнне пытанняў, якія стаяць перад краінай», — заявіў кіраўнік Саўміна.
Ён нагадаў, што асноўнае адрозненне будучага форуму ад мінулых у тым, што на абмеркаванне вылучаць не толькі сацыяльна-эканамічную тэматыку, але і выслухаюць ідэі па ўдасканаленні грамадска-палітычнай сістэмы.
«Плануецца, што абмеркаваныя на сходзе прапановы будуць акумуляваны і ўнесены на разгляд у якасці асновы для магчымых у перспектыве змяненняў», — падкрэсліў Раман Галоўчанка, але адзначыў, што асноўным пытаннем усё ж застанецца эканоміка і разгляд праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 2021-2025 гады.
На першым пасяджэнні былі створаны працоўныя органы камітэта, якія будуць каардынаваць работу ў пэўных кірунках.
Кіраўніком рабочай групы па агульных пытаннях вызначаны першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта — Максім Рыжанкоў. Групай па абагульненні прапаноў, якія выпрацаваны ў ходзе агульнага абмеркавання актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця будзе кіраваць намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч. Трэцюю групу, па каардынацыі СМІ і інфармацыйным суправаджэнні, узначаліць намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, далучыцца прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант. Групай па забеспячэнні бяспекі будзе кіраваць Аляксандр Рахманаў, намеснік дзяржаўнага сакратара Саўбеза. Працаваць з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, беларускімі дыяспарамі, міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі гасцямі і кіраваць адпаведнай групай будзе першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур’янаў. Група па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні ўзначалена Мікалаем Селіванавым, намеснікам кіраўніка справамі Прэзідэнта. Сакратарыят аргкамітэта ўзначаліць Канстанцін Бурак, кіраўнік Апарата Саўміна.
Марыя ДАДАЛКА
Фота: БЕЛТА
Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.
Дзяцінства — найлепшая краіна.