Жыхарка вёскі Меркулавічы Чачэрскага раёна Галіна ГАЗЕНКА — асоба творчая. Па адукацыі яна будаўнік, а па прызванні — мастак і разьбяр, дваццаць гадоў працуе метадыстам у сельскім Доме культуры, вядзе гурткі, вучыць дзяцей маляванню, займаецца рэльефнай разьбой, любіць роспіс па дрэве. Нядаўна Галіна Іванаўна распісала старыя і непатрэбныя грампласцінкі і стварыла на іх незвычайную калекцыю маляваных нацюрмортаў і пейзажаў. А серыя птушак, якую яна працягвае маляваць, выклікае вялікі інтарэс сярод наведвальнікаў і гледачоў пастаяннай выстаўкі ў фае вясковага клуба.
Анатоль КЛЯШЧУК
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.