Вы тут

У дзяржбюджэт па выніках года недапаступіць да трох мільярдаў рублёў


Такую інфармацыю да пачатку паседжання Савета міністраў па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за дзевяць месяцаў расказаў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў. Перакрыюць недахоп, па яго словах, — мытныя пошліны, ПДВ і астаткі бюджэтных сродкаў з мінулых гадоў.


Як паведаміў міністр фінансаў, па выніках выканання бюджэту за дзесяць месяцаў адзначаны недабор даходаў з-за каранавіруса і праблем з пастаўкамі нафты ў першым квартале. У цэлым, па словах Юрыя Селівёрстава, па году не дапаступіць ад 2,5 да 3 мільярдаў рублёў.

«Яны могуць быць замешчаны наступным чынам. Лепш, чым планавалася, паступаюць мытныя пошліны ад рэалізацыі калійных угнаенняў. Мы ацэньваем, што будзе некалькі больш паступленняў ад ПДВ (падатак на дадатковую вартасць — „Зв.“), таму ў цэлым мы зможам частку недабору перакрыць, і задзейнічаем астаткі (бюджэтных сродкаў — „Зв.“) на суму каля мільярда рублёў, каб дэфіцыт бюджэту ў гэтай частцы прафінансаваць», — сказаў міністр фінансаў.

Ён адзначыў, пры аптымізацыі расходаў застануцца выплаты медыкам, якія працуюць з хворымі на кавід, і тым, хто страціў пазабюджэтныя сродкі на гэты перыяд. «У цэлым такая падтрымка па году ацэньваецца да паўмільярда рублёў бюджэтных грошай па ўсіх кірунках», — дадаў Юрый Селіверстаў.

У сваім дакладзе прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка адзначыў, што з сямі паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада і Нацыянальнага банка выкананы толькі тры — сальда знешняга гандлю, рэальныя даходы насельніцтва і прамыя замежныя інвестыцыі.

«Выніковы паказчык работы ўсёй эканомікі (рэальныя грашовыя даходы) выраслі на 3,6 працэнта. Гэта вышэй, чым планавалі. Рэальныя заробкі выраслі на восем працэнтаў. У тым ліку ў бюджэтнай сферы амаль на 14 працэнтаў. Перад усім у сістэме аховы здароўя — на 22 працэнты», — сказаў кіраўнік Саўміна.

У няпростых эканамічных умовах, па яго словах, удалося не дапусціць скарачэння працоўных і працягнуць дзейнасць па росту заробкаў у арганізацыях з нізкіх узроўнем аплаты працы. Колькасць такіх у бягучым годзе скарацілася амаль у 10 разоў.

З чэрвеня, як заявіў прэм’ер, ВУП (валавы ўнутраны прадукт — «Зв.») паступова аднаўляецца і апошнія два месяцы захоўваецца на ўзроўні — 98,7 %.

У ліпені ўрад вызначыў мэтавыя задачы, якія ва ўмовах рызыкаў і пагроз, неабходна рэалізаваць для дасягнення росту на ўзроўні не ніжэй мінулага года. Сярод іх — экспарт, запасы гатовай прадукцыі, інвестыцыі, страты.

«З імі пакуль спраўляюцца не ўсе. Па зніжэнню запасаў да канца 2020 года на мільярд рублёў пакуль ідзем у графіку. Разам з тым у арганізацыях Мінпрама, Беллегпрама, а таксама Віцебскай вобласці і горада Мінска адзначаецца адставанне ад графіка. Затраты на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі падраслі ў Мінпраме, абласцях Магілёўская, Гомельскай і горадзе Мінску», — паведаміў Раман Галоўчанка.

Ён дадаў, што вырасла колькасць стратных арганізацый і сума страт вырасла ва ўсіх абласцях, асабліва ў Гомельскай і Віцебскай абласцях.

«Канечне, вялікую ролю сыгралі курсавыя розніцы. Але хацеў папярэдзіць прысутных, што ўсе свае недапрацоўкі зваліць на каранавірус і курсы валют не атрымаецца», — дадаў прэм’ер.

Рамана Галоўчанка насцярожвае сітуацыя з тэмпамі ўводу ў сталіцы ў эксплуатацыю жылля. Гадавое заданне па яго будаўніцтву для шматдзетных пакуль выканана толькі на траціну.

«Сітуацыя, якая неаднаразова абмяркоўвалася ва ўрадзе, звязаная з дастатковасцю ліквіднасці банкаў для фінансавання будаўніцтва. Усе неабходныя меры прыняты. Усім, хто адстае, неабходна нагнаць», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.