Вы тут

Вялiкi ўклад у агульнарэспублiканскi каравай унеслi аграрыi Магiлёўскай вобласцi


Тое, што атрымалася сабраць добры ўраджай, — заслуга перш за ўсё людзей, якiя працуюць у сельскай гаспадарцы. I вялiкi ўклад у агульнарэспублiканскi каравай унеслi аграрыi Магiлёўскай вобласцi.


— Валавы намалот склаў больш за мiльён тон зерневых i зернебабовых культур. Гэта значна больш, чым летась, — падкрэслiў старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Леанiд Заяц. — Iстотна вырасла i ўраджайнасць.Тры раёны вобласцi — Магiлёўскi, Шклоўскi i Горацкi — здолелi пераадолець 100-тысячную мяжу намалоту i ўвайшлi ў лiк 20 найлепшых раёнаў краiны.

Рэкордная ўраджайнасць — 50 цэнтнераў з гектара зерневых i звыш 30 цэнтнераў з гектара рапсу — скарылася адразу шэрагу нашых гаспадарак. Сярод iх — ААТ «Александрыйскае» (Шклоўскi раён), СВК «Гiгант» (Бабруйскi раён), СВК «Калгас «Радзiма» (Бялынiцкi раён).

Хачу асаблiва адзначыць i ад усёй душы падзякаваць перадавiкам жнiва. 358 экiпажаў зернеўборачных камбайнаў сёлета забяспечылi намалот у тысячу i болей тон. Такi ж вынiк на адвозцы зерня з палёў паказаў 281 кiроўца.

Як i год таму, у лiдарах экiпаж камбайнераў з «Калгаса «Радзiма» Бялынiцкага раёна. Мiкалай Дарэчкiн i Канстанцiн Саладуха намалацiлi больш за 4300 тон зерня, а разам з рапсам — амаль 5000 тон.

Прыемна адзначыць, што побач з вопытнымi камбайнерамi паспяхова працавала i наша моладзь. Гэта сведчыць аб тым, што ў нас надзейная змена, якая гатова працаваць на карысць краiны i народа.

Аграрыi Магiлёўскай вобласцi з гонарам выканалi галоўную задачу, якую паставiў Прэзiдэнт Аляксандр Рыгоравiч Лукашэнка, — завяршыць жнiво ў аптымальныя агратэхнiчныя тэрмiны.

Мы перавыканалi заданне на пастаўку хлеба па дзяржзаказе, нарыхтавалi неабходны запас насення на наступны год, забяспечылi неабходны запас фуражу для жывёлагадоўлi. Створаны моцны падмурак для далейшага развiцця сельскагаспадарчай галiны i павелiчэння дабрабыту нашых людзей.

Усе гэтыя вынiкi сталi магчымымi дзякуючы мабiлiзацыi i аб'яднанню патэнцыялу сельскагаспадарчых арганiзацый, агульным намаганням усiх працаўнiкоў сяла, спецыялiстаў i кiраўнiкоў. Гэта адбылося дзякуючы мужнай, гераiчнай працы нашых аграрыяў.

Мы разумеем, што наперадзе яшчэ шмат задач. Магiлёўскiм аграрыям па сiлах сабраць ураджай у 1,5 мiльёна тон. А для гэтага неабходна замацаваць у сваёй рабоце галоўныя прынцыпы — жорсткую выканаўчую дысцыплiну i дыктатуру тэхналогiй.

Я хачу падзякаваць усiм працаўнiкам аграпрамысловага комплексу за працавiтасць, самаадданасць, любоў да сваёй зямлi, за хлеб на нашых сталах, за прадукцыю, якой вы забяспечваеце краiну i якая карыстаецца вялiкiм попытам за мяжой. За тое, што высока ўзнялi беларускi брэнд.

Любая краiна iмкнецца забяспечваць харчовую бяспеку. Але не ўсiм гэта ўдаецца. Беларускi АПК за апошнiя чвэрць стагоддзя зрабiў вялiзарны крок у развiццi. Дзякуючы падтрымцы кiраўнiка дзяржавы, мы дасягнулi ўражлiвых вынiкаў. З гонарам гэта адзначаем i працягваем iмкнуцца наперад.

Ад iмя Магiлёўскага абласнога выканаўчага камiтэта i сябе ўласна вiншую працаўнiкоў сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi з прафесiйным святам — Днём работнiкаў сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi! Жадаю вам i вашым сем'ям моцнага здароўя, шчасця i мiрнага неба над галавой. Вы гонар краiны, яе аснова i надзея.

Нэлі Зігуля

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Харчовая бяспека гарантавана

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».