Вы тут

На Магілёўшчыне зарэгiстравана болей чым 400 фермераў


У Магiлёўскай вобласцi шмат сапраўдных працаўнiкоў сяла. Тут зарэгiстравана болей чым 400 фермераў, ва ўласнасцi якiх знаходзiцца парадку 48 тысяч гектараў зямлi. У сярэднiм на адну сялянскую (фермерскую) гаспадарку ў Прыдняпроўскiм краi прыходзiцца 125 гектараў. I гэта, дарэчы, самы высокi вынiк па краіне.


— Найбольшае развiццё фермерства атрымала ў Магiлёўскiм, Бабруйскiм i Шклоўскiм раёнах, дзе iснуюць адпаведна 94, 53 i 42 дзеючыя гаспадаркi, — адзначае начальнiк аддзела прагназавання, аналiтычнай работы i аплаты працы Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаваннi Магiлёўскага аблвыканкама Наталля Халаiмава. — На працягу апошнiх гадоў фермерскiя гаспадаркi па тэмпах росту вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi значна апярэджвалi сельскагаспадарчыя арганiзацыi. Асноўным напрамкам сельскагаспадарчай дзейнасцi фермераў з'яўляецца раслiнаводства. Адметна, што, займаючы ўсяго 3,8 % ад агульнай пасяўной плошчы сельскагаспадарчых культур вобласцi, фермерскiя гаспадаркi вырабляюць болей чым 10 % ад агульнаабласнога аб'ёму бульбы, каля 8 % гароднiны, парадку 6 % збожжа i 5 % цукровых буракоў.

У вобласцi ёсць гаспадаркi, якiя працуюць на вельмi высокiм узроўнi з выкарыстаннем навуковых падыходаў i лiчбавых тэхналогiй. Адна з такiх — сялянская гаспадарка «Дыяна», якая ўтварылася ў Шклоўскiм раёне ў 1991 годзе. Яе заснавальнiк Уладзiмiр Малiноўскi пачынаў з апрацоўкi 50 гектараў у чыстым полi. Зараз памеры ўгоддзяў пашырылiся амаль да 3,1 тысячы гектараў. Вырошчваюць бульбу i збожжавыя. Пры гэтым ураджайнасць другога беларускага хлеба дасягае болей чым 400 ц/га. Бульбу адсюль з задавальненнем бяруць у Расii, Казахстане i iншых краiнах.

На працягу свайго iснавання «Дыяна» захоўвае статус элiтнай гаспадаркi па вытворчасцi насення бульбы, збожжавых, рапсу, грэчкi. Пасеў i апрацоўка насення вядзецца па тэхналогii дакладнага земляробства. Для гэтага энерганасычаная тэхнiка аснашчана сiстэмамi беспiлотнага кiравання, што дазваляе забяспечыць дакладнасць праходу трактара з адхiленнямi да 2,5 сантыметраў у рэжыме аўтапiлота.

Сваю лепту ў фермерскi рух на Магiлёўшчыне ўносiць сялянская гаспадарка «Новы быт». Ёй кiруе Аляксандр Канавалаў, якi пасля армii працягнуў справу бацькi.

Зараз у яго карыстаннi амаль паўтары тысячы гектараў сельгасугоддзяў, на якiх расце бульба, збожжа, рапс, грэчка, лён. Тры гады таму фермер гаспадарчым спосабам пабудаваў малочнатаварную ферму на 100 галоў i закупiў увесь неабходны набор тэхнiкi. А яшчэ адкрыў сталовую для рабочых i непадалёк ад адмiнiстрацыйнага будынка гаспадаркi зрабiў дзiцячую пляцоўку. Аляксандр Канавалаў актыўна ўдзельнiчае ў добраўпарадкаваннi населеных пунктаў сельсавета, займаецца падсыпкай, а зiмой i расчысткай дарог, дапамагае адзiнокiм пажылым людзям з пасевам i ўборкай ураджаю, абкосам падворкаў. Для захавання i абслугоўвання тэхнiкi ён пабудаваў гаражы i цёплыя рамонтныя майстэрнi, навес i перавалачны зернясклад. Акрамя гэтага, укладае грошы ў будаўнiцтва i рамонт жылля для сваiх рабочых, падвозiць дзяцей у школу. Менавiта дзякуючы такiм самаадданым грамадзянам сёння i жывуць нашы малыя населеныя пункты.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Дзякуючы iм жыве вёска

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як абараніцца ад махляроў у сферы сучасных тэхналогій

Як абараніцца ад махляроў у сферы сучасных тэхналогій

Фішынг, вішынг — два кіты кіберзлачыннасці

Грамадства

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

З чым звязана такая восеньская зменлівасць надвор’я і калі чакаць першы снег.