Многiя памылкова лiчаць пiва лёгкiм слабаалкагольным напоем, якi па сваiм саставе блiжэй да лiманаду, чым да моцнага алкаголю. Аднак яго бяскрыўднасць моцна перабольшаная.
— На самай справе пiва такi ж алкагольны напой, як каньяк цi гарэлка, бо ў яго саставе ёсць этылавы спiрт. Нават у гарэлцы ўтрымлiваецца менш атрутных злучэнняў, чым у пiве: метанол, альдэгiды, эфiры i iншыя яды прымнажаюцца ў працэсе закiсання, — расказвае ўрач-гiгiенiст Мiнскага абласнога цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Iнга Фядоткава.
Тэрмiн «слабаалкагольны напой» — двайны падман спажыўца. Па-першае, нiякi ён не слабаалкагольны. Просты арыфметычны падлiк паказвае, што адна бутэлька светлага пiва адпавядае прыкладна 60 грамам гарэлкi. Але адной бутэлькай мала хто абмяжоўваецца — сярэднестатыстычны аматар пiва за дзень выпiвае эквiвалент паловы бутэлькi гарэлкi.
Другая частка падману — слова «напой». У галаве фармiруецца лагiчны ланцужок: раз напой, значыць, можна пiць. На самай справе пiва (як i любы iншы алкаголь) — атрутная вадкасць з утрыманнем спiрту.
Некаторыя скажуць, што пiўны алкагалiзм — надуманая праблема. На самай справе гэта цяжкае захворванне. Для яго характэрна так званая аназагназiя, або поўнае адмаўленне захворвання. Для распiцця пiва не патрэбны накрыты стол або нават фармальная нагода: «гэта ж слабаалкагольны напой», «я проста праганяю смагу», «з пары бутэлек у дзень нiчога не будзе», «футбол без пiва не глядзяць».
10 прычын адмовiцца ад злоўжывання пiвам:
Алена КРАВЕЦ
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.