Вы тут

Вытворчасць сельгаспрадукцыi ў Беларусi ў студзенi — кастрычнiку вырасла на 4,6 %


Пра гэта паведамiў мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання Iван Крупко падчас XXVI Мiжнароднай спецыялiзаванай аптовай выстаўкi-кiрмашу «ПрадЭкспа», якая адкрылася ўчора ў Мiнску.


«Па вынiках работы за 10 месяцаў 2020 года вытворчасць сельгаспрадукцыi ў гаспадарках усiх катэгорый вырасла на 4,6 %, у сельгасарганiзацыях — на 6,7 %. Мы змаглi загрузiць прадпрыемствы перапрацоўкi, цалкам забяспечылi ўнутраны рынак прадуктамi харчавання. Экспарт за дзевяць месяцаў вырас на 6,1 % да студзеня — верасня 2019-га i склаў 4,2 млрд долараў. Нягледзячы на пандэмiю, нашы аграрыi i перапрацоўшчыкi паказалi вынiк, прадэманстравалi прафесiяналiзм i кампетэнтнасць», — цытуе Iвана Крупко БелТА.

Паводле яго слоў, правядзенне выставак-кiрмашоў адкрывае перад аграрыямi новыя магчымасцi, дазваляе вызначыць тэндэнцыi развiцця рынку, наладзiць дзелавыя кантакты, у тым лiку з гандлёвымi сеткамi. «На дзелавым форуме абмяркоўваецца стварэнне новых прадуктаў, пастаўкi за мяжу, магчымасцi сельгаспрадпрыемстваў, перапрацоўшчыкаў, трэйдараў. Думаю, гэтая пляцоўка будзе спрыяць заключэнню новых кантрактаў», — адзначыў мiнiстр.

Прэв'ю: ctv.by

Загаловак у газеце: Хлеб i да хлеба

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.