Наталля Кулак па сваёй пасадзе — вытворца цукерак цукерачна-шакаладнага цэха Мiнскай фабрыкi «Камунарка», але, насамрэч, яна — мастак.
I яе мастацтва незвычайнае — маляванне шакаладам па шакаладзе. Ужо пятнаццаць гадоў Наталля робiць эксклюзiўныя дэкоры ў выглядзе аб'ёмных малюнкаў, прычым, на розныя тэмы. Упершыню шакаладная мастачка ўдзельнiчае ў выстаўцы «ПрадЭкспа-2020» i наведвальнiкi стэнда «Камунаркi» ўбачылi не толькi духмяныя шакаладныя «палотны», але i самога маэстра, у руках якога былi незвычайныя пэндзлi — цюбiкi з белым i цёмным, малочным i горкiм шакаладам.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
«Я абраў спартыўнае жыццё з вар’яцкімі нагрузкамі».
Калі вы думаеце, што светлыя лясы растуць самі па сабе, гэта вялікая памылка.
Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.