Вы тут

Грамадскiя прыёмныя па зборы значных iнiцыятыў пачынаюць сваю дзейнасць


Грамадскiя прыёмныя па зборы значных iнiцыятыў ад насельнiцтва па пытаннях канстытуцыйнай рэформы i iншых актуальных праблемах краiны i рэгiёнаў пачынаюць сваю дзейнасць.


Учора першая распачала работу ў Бабруйску. Аб гэтым паведамляецца на сайце Бабруйскага гарвыканкама. Грамадская прыёмная будзе працаваць у гарвыканкаме ў кабiнеце № 211. Час яе працы — з 17.00 да 19.00.

У першы дзень работы прыёмнай прымалiся прапановы па пытаннях канстытуцыйнага рэфармавання i партыйнага будаўнiцтва. Сёння, 11 лiстапада, можна выказаць прапановы па пытаннях эканомiкi, а 12 лiстапада — па пытаннях сацыяльнай сферы.

У Мiнскай вобласцi грамадскiя прыёмныя пройдуць з удзелам прадстаўнiкоў райвыканкамаў, бальнiц, прафсаюзаў i iншых арганiзацый. На сустрэчах разгледзяць прапановы грамадзян па папраўках у Канстытуцыю, паведамiлi ў прэс-службе Мiнаблвыканкама.

Мерапрыемствы адбудуцца ў Беразiне, Барысаве, Вiлейцы, Валожыне, Дзяржынску i Жодзiне.

Час працы грамадскiх прыёмных: 11 i 18 лiстапада з 14.00 да 17.00, а таксама 14 i 21 лiстапада з 10.00 да 13.00.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Прапановы вiтаюцца

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.