Вы тут

Галоўчанка: Беларусь гатова да правядзення чэмпіяната свету па хакеі


Пра гэта прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта чэмпіяната свету па хакеі з шайбай 2021 года, які плануецца правесці ў маі ў Мінску і сталіцы Латвіі Рызе.


Па словах кіраўніка ўрада, з боку Рэспублікі Беларусь падрыхтоўка ідзе згодна плану. Сёння прэм’ер прапанаваў разгледзіць пытанні па мадэрнізацыі Мінск-Арэны і страхавання чэмпіянату.

«Мы гатовыя да правядзення чэмпіянату. Бяспека заўзятараў і спартсменаў будзе забяспечана. Таму заклікі да байкоту, якія часам раздаюцца, беспадстаўныя», — сказаў Раман Галоўчанка.

Тым не менш, па яго словах, павінен быць гатовы алгарытм дзеянняў у выпадку змянення фармату правядзення чэмпіянату, у тым ліку правядзення яго цалкам на тэрыторыі Беларусі. «Міністэрства спорту і турызму заяўляе аб гатоўнасці да такога фармату. Відавочна, што для гэтага патрабуецца дадатковае фінансаванне і мабілізацыя дадатковых рэсурсаў», — сказаў кіраўнік Саўміна.

Па меркаванні прэм’ер-міністра, пэўныя змены можа ўнесці і эпідэміялагічная абстаноўка, таму неабходна мець варыянт правядзення спаборніцтва з меншай колькасцю гледачоў.

Раман Галоўчанка звярнуў увагу, што спробы дыскрэдытаваць Рэспубліку Беларусь як арганізатара мерапрыемства працягваюцца. «Сёння пэўныя сілы спрабуюць выкарыстаць правядзенне чэмпіянату ў Рэспубліцы Беларусь як інструмент пэўнага шантажу і ціску. Мы да гэтага гатовы», — звярнуўся ён да прысутных з просьбай далажыць, як адбываецца дыялог з Міжнароднай федэрацыяй хакея.

«Міжнародная федэрацыя хакея ўжо неаднаразова заяўляла пра тое, што перанос ці адмена чэмпіянату па палітычных прычынах не мае месца», — заявіў Раман Галоўчанка.


Продаж квіткоў на ЧС-2021 па хакеі плануюць пачаць да канца года

Продаж квіткоў на чэмпіянат свету па хакеі ў 2021 годзе плануюць пачаць да канца гэтага года, паведаміў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў перад пасяджэннем аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ЧС-2021.

«Мы знаходзімся ў кантакце з нашымі латвійскімі калегамі, з Міжнароднай федэрацыяй хакея. Мы распрацавалі білетную праграму і павінны запусціць яе ў продаж перад новым годам. Для беларускіх заўзятараў будуць створаны асаблівыя ўмовы, каб кожны меў магчымасць купіць квіткі па спецыяльных цэнах», — сказаў Дзмітрый Баскаў. Іншыя дэталі білетнай праграмы ён не канкрэтызаваў.

У той жа час ён выказаўся пра выступаючых супраць правядзення ЧС у Мінску. «Мне незразумелыя дзеянні людзей, якія заклікаюць да спартыўнай салідарнасці і якія выступаюць супраць чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску, — сказаў Дзмітрый Баскаў. — Атрымліваецца, што наш заўзятар не заслужыў свята? Тое ж самае тычыцца спартсменаў. Усе мы ведаем і разумеем, які прэстыж — удзельнічаць у чэмпіянаце свету».

На яго думку, заклікі да байкоту ЧС не з’яўляюцца прыкметамі салідарнасці. «Атрымліваецца, што хакеісты не заслугоўваюць гэтай салідарнасці? Камусьці з гэтых хакеістаў, магчыма, выпаў гонар адзіны раз на хатнім чэмпіянаце свету згуляць супраць грандаў сусветнага хакея пры родных і блізкіх. А для кагосьці гэта, магчыма, апошні чэмпіянат свету ў кар’еры», — дадаў Дзмітрый Баскаў.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».