Вы тут

Прававое рэгуляванне дзейнасці гаражных кааператываў будзе ўдасканалена


Змены замацуюцца асобным Указам Прэзідэнта або навацыямі ў пэўныя законы.


Нарада, на якой разглядаліся праблемы гаражных кааператываў, выкарыстання індывідуальных гаражоў і варыянты заканадаўчага вырашэння пытанняў у гэтай сферы, прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі з удзелам дэпутатаў ніжняй палаты парламенту, прадстаўнікоў міністэрстваў і абласных выканкамаў.

Сярод навацый, якія плануюць унесці, — зацвярджэнне тыповай формы статута гаражнага кааператыва, што спросціць яго стварэнне і дзейнасць, будзе стымуляваць членства ў кааператывах, узмацніць абарону правоў уладальнікаў гаражоў. Прапануецца замацаваць тэрміны ўнясення членскіх узносаў удзельнікамі кааператываў. Важныя праблемы, якая патрабуюць прававога вырашэння, — ажыццяўленне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў гаражных масівах і вызначэнне ўладальнікаў безгаспадарных гаражоў.

«Канстатуем, што выкарыстанне месцаў стаянкі прыватных транспартных сродкаў, гаражоў або месцаў у стаяначных кааператывах з цягам часу кардынальна змянілася. Калі ў савецкія часы гаражы выкарыстоўваліся як месцы не толькі стаянкі, але і месцы для самастойнага рамонту ўладальнікамі сваіх аўтамабіляў, то зараз выкарыстанне гаражоў для самастойнага рамонту памяншаецца», — сказаў начальнік юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства эканомікі Уладзімір Хлабардоў.

Як паказвае практыка, многія прававыя нормы ў адносінах да гаражных кааператываў састарэлі і не рэгулююць шэраг складанасцяў у сферы, таму для выпрацоўкі рашэнняў будзе створана міжведамасная група. Асаблівую ўвагу яна надасць спыненню карыстання гаражамі, прызнанню іх безгаспадарнымі і закінутымі. Таксама сярод тэм, якімі зоймецца рабочая група, — карыстанне гаражом у кааператыве не яго членам, кіраванне ў гаражным кааператыве, правядзенне сходаў, выбранне, прызначэнне кіраўнікоў, бухгалтараў, выхад з гаражнага кааператыва, тэрміны будаўніцтва і дзяржрэгістрацыі гаража, выкарыстанне гаражоў у якасці майстэрні.

Намеснік спікера Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч адзначыў, што тэма гаражных кааператываў паднятая з-за вялікай колькасці зваротаў да дэпутатаў па прычыне недасканаласці заканадаўства ў сферы.

«Час змяніўся, людзі ўсе менш карыстаюцца гаражамі па прызначэнні. Улічваючы, што асноўная іх маса будавалася даўно, сёння ўзнікаюць праблемы. Існуе праблема ўліку — уладальнікі змяніліся, хтосьці памёр, некаторым збудаванні перайшлі ў спадчыну. Таму кіраўнікі гаражных кааператываў часта не могуць знайсці дзеючых уладальнікаў гаражоў. А частка збудаванняў увогуле не выкарыстоўваецца па прызначэнні», — падкрэсліў Валерый Міцкевіч.

Ён дадаў, што неабходна стварыць механізмы кіравання гаражнымі кааператывамі для мясцовых органаў улады і ўдасканаліць працэдуру пераходу права ўласнасці на такія збудаванні.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: gbu-tn.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гатовы да разгортвання «чырвоных зон»

Гатовы да разгортвання «чырвоных зон»

Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі аказваў дапамогу пацыентам з COVІD-19.

Грамадства

Сталічная геаграфія: як выглядае Мінск на старадаўніх картах і планах

Сталічная геаграфія: як выглядае Мінск на старадаўніх картах і планах

Прадпрыемства «Белкартаграфія» выпусціла ўнікальнае крыніцазнаўчае выданне «Мінск на старадаўніх картах і планах».