Вы тут

У 2020 годзе было зацверджана больш за 450 дзяржаўных стандартаў


Пад такім дэвізам у гэтым годзе з 9 да 15 лістапада праходзіць Еўрапейскі тыдзень якасці. А 12 лістапада адзначаецца Сусветны дзень якасці.


Рэалізоўваць патрабаванні абавязковых тэхнічных рэгламентаў і забяспечваць якасць і канкурэнтаздольнасць прадукцыі і паслуг у нашай краіне дапамагаюць дзяржаўныя стандарты.

Так, у 2020 годзе зацверджана больш за 450 дзяржаўных стандартаў (СТБ і ДАСТ). Новыя распрацоўкі з'явіліся ў машынабудаўнічай, транспартнай, будаўнічай, электратэхнічнай, харчовай і іншых галінах, сферы паслуг, сістэм менеджменту, безбар'ернага асяроддзя, паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарта.

У камітэце таксама адзначылі, што Дзяржстандарт уносіць значны ўклад у развіццё сістэм тэхнічнага рэгулявання і стандартызацыі ў рамках інтэграцыйных утварэнняў, у першую чаргу ЕАЭС.

На сённяшні дзень прынята 48 адзіных тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС. З іх 43 уступілі ў сілу.

Ажыццяўляецца таксама распрацоўка 11 новых тэхнічных рэгламентаў, якія вызначаюць патрабаванні да кармоў і кармавых дабавак, мяса птушкі і прадукцыі яго перапрацоўкі; матэрыялаў, якія кантактуюць з харчовай прадукцыяй, высакавольтнага абсталявання і іншага.

Асноўныя кірункі і мерапрыемствы для павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі на 2021—2025 гады будуць сканцэнтраваны ў праграме «Якасць», праект якой дапрацоўваецца Дзяржстандартам.

Акрамя таго, у краіне развіваецца конкурсны рух у галіне якасці і дзелавой дасканаласці. Экспертныя камісіі ўжо прыступілі да ацэнкі дзейнасці 38 арганізацый-прэтэндэнтаў на званне лаўрэата конкурсу на суісканне прэміі ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці — 2020.

Таксама плануецца запуск афіцыйнага тэлеграм-канала Дзяржстандарта «Бяспека і якасць», які, як зразумела з самой назвы, дапаможа вытворцам і спажыўцам набываць бяспечныя і якасныя тавары.

Дар'я ГАСЦІЛОВІЧ

Прэв’ю: calend.ru

Загаловак у газеце: Якасць як канкурэнтная перавага ва ўмовах нявызначанасці

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».