Вы тут

БІБЛІЯТЭКАРЫ ЖАРТУЮЦЬ


Анекдоты ад калектыву ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Ганны Новік»

 

Для шчасця мужчыну патрэбна жанчына, а для поўнага шчасця — поўная жанчына.

* * *

Кіраўнік — падначаленаму:

— Андрэй, вярніцеся на працоўнае месца!

— А чароўнае слова?

— Звольню!

* * *

Жанчына як калькулятар: дабаўляе праблем, адымае час, памнажае расходы, дзеліць маёмасць.

* * *

…— На маладзік трэба паказаць месяцу манетку і папрасіць: «Месяц, дружочак, дай грошай поўны кашалёчак!»

— Міністр фінансаў, вы скончылі даклад?..

— У вас няма парфумы з пахам камп’ютара? Хачу хоць неяк прыцягнуць увагу мужа…

* * *

Толькі нашым жанчынам кветкі дораць так рэдка, што яны фатаграфуюцца з імі як са славутасцю.

* * *

Таксіст падвозіць вядомага мільянера. Той разлічваецца роўна па лічыльніку.

Таксіст здзіўляецца:

— Я ўчора вашага сына вёз, дык ён мне даў «на чай» сто долараў!

— Што вы хочаце: у яго бацька мільянер, а я — сірата… — уздыхае той.

* * *

Чым меней любіш жонку, тым несмачнейшы боршч, больш неадпрасаваная кашуля, нямытыя шкарпэткі і не вельмі падобныя на цябе дзеці.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Лукашэнка: Беларусь і Расія сур'ёзна рушылі наперад у пытанні ўзгаднення саюзных праграм

Лукашэнка: Беларусь і Расія сур'ёзна рушылі наперад у пытанні ўзгаднення саюзных праграм

У Маскве адбылася сустрэча і перагаворы кіраўніка нашай краіны з яго калегам Уладзімірам Пуціным.

Грамадства

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

З авітамінозам у нас прынята змагацца па-старому...

Грамадства

Брагінскія кавуны з прыстаўкай «эка-»

Брагінскія кавуны з прыстаўкай «эка-»

На Гомельшчыне актыўна рэалізоўваюцца праекты па развіцці тэрыторый, пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС. 

Грамадства

Дружыннікі выходзяць на дзяжурства... А разам з імі — і карэспандэнт «Звязды»

Дружыннікі выходзяць на дзяжурства... А разам з імі — і карэспандэнт «Звязды»

Кожны замацаваны за сваім участковым, у кожнага свая зона адказнасці.