Вы тут

У Гомелi прайшоў рэгiянальны форум


У Гомелi прайшоў рэгiянальны форум «Канстытуцыйная рэформа як значны фактар эканамiчных, палiтычных i сацыяльных пераўтварэнняў». Гэта вынiк усiх дыялогавых пляцовак па прапановах для абмеркавання на Усебеларускiм народным сходзе.


Маштабная дыскусiйная пляцоўка сабрала ў Гомелi прадстаўнiкоў улады, палiтычных партый, маладзёжнага парламента i дэпутатаў усiх узроўняў. Удзел у вынiковым рэгiянальным форуме таксама бралi рэктары ВНУ Гомельшчыны, кiраўнiкi прадпрыемстваў i арганiзацый.

Актуальныя прапановы, агучаныя i падтрыманыя падчас ранейшых дыскусiй, назвала дэкан юрыдычнага факультэта ГДУ iмя Ф. Скарыны Iрына Эсмантовiч. Гэта замацаванне ў Асноўным Законе прыярытэтаў знешняй палiтыкi, умацаванне брацкiх адносiн у Саюзнай дзяржаве Беларусi i Расii, падтрыманне традыцыйных каштоўнасцяў беларускага народа i асноў беларускай дзяржавы.

Эксперты падтрымалi таксама меркаванне аб пераразмеркаваннi канстытуцыйных паўнамоцтваў Прэзiдэнта, парламента, урада з узмацненнем ролi парламента. Удзельнiкi падкрэслiвалi i важнасць павелiчэння тэрмiнаў паўнамоцтваў Нацыянальнага сходу i мясцовых Саветаў дэпутатаў да пяцi гадоў. Гэта дазволiла б у тым лiку ўкаранiць адзiны дзень галасавання па iх адначасовым абраннi.

Яшчэ адна прапанова ад экспертаў рэгiёна — пераход на змешаную выбарчую сiстэму пры выбарах у Палату прадстаўнiкоў для ўзмацнення ролi палiтычных партый у грамадскiм жыццi краiны.

Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Сяргей Сцельмашок выказаўся за павышэнне ролi мясцовага кiравання i самакiравання. На яго думку, у мясцовыя Саветы варта перадаць больш магчымасцяў распараджацца бюджэтам, у тым лiку датацыямi.

Старшыня Акцябрскага раённага Савета дэпутатаў Алег Таргонскi звярнуў увагу, што ўдзельнiкi дыскусiй лiчаць важным аптымiзаваць дзейнасць Саветаў дэпутатаў i выканкамаў пярвiчнага ўзроўню, скасаваўшы Саветы з пераразмеркаваннем iх функцый.

— Прапануецца, напрыклад, пытаннi адмiнiстрацыйных працэдур, кiравання i распараджэння дзяржмаёмасцю, пытаннi ў сферы бюджэтнага i падатковага заканадаўства замацаваць за адпаведнымi выканкамамi пярвiчнага ўзроўню альбо за iзноў створанымi тэрытарыяльнымi адмiнiстрацыямi. Усе астатнiя пытаннi, у тым лiку добраўпарадкавання, замацаваць за органамi тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання, — адзначыў старшыня райсавета.

Была таксама выказана iдэя ад вобласцi — праводзiць штогадовыя форумы развiцця рэгiёнаў з магчымасцю атрымання на конкурснай аснове грантаў з мясцовых бюджэтаў.

Дырэктар сярэдняй школы № 11 Гомеля, намеснiк старшынi Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў Наталля Лiтвiнава агучыла iдэi па ўдасканаленнi нацыянальнай сiстэмы адукацыi:

— Лiчым неабходным унесцi ў Кодэкс аб адукацыi нормы, якiя рэгламентуюць магчымасць навучання ў дыстанцыйнай форме. Прапануем распрацаваць нарматыўна-прававы дакумент, якi вызначыць парадак арганiзацыi дыстанцыйнага навучання, створыць адзiную нацыянальную сiстэму электроннай адукацыi, — прапанавала Наталля Лiтвiнава.

Яшчэ адна тэма, якая абмяркоўвалася на дыскусiйных пляцоўках у рэгiёне, — аб'яднанне выпускной i ўступнай кампанiй праз адзiную незалежную атэстацыю. У якасцi варыянта быў прапанаваны так званы адзiны экзамен.

— Толькi ў канструктыўным дыялогу, а не на вулiцах i плошчах, можна ўвасабляць у жыццё рэальныя змены да лепшага. Менавiта ад нашага ўдзелу, усведамлення адказнасцi за прынятыя рашэннi залежыць тое, якi курс далейшага развiцця прыме рэгiён i краiна, — абагульнiў асноўную мэту падобных дыялогавых пляцовак старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Марыны Васiльевай

Загаловак у газеце: Канструктыўны дыялог

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.