Вы тут

Вынiкi работы дыялогавых пляцовак падвялi ў Гродне


На пасяджэннi абласнога арганiзацыйнага камiтэта па падрыхтоўцы i правядзеннi шостага Усебеларускага народнага сходу былi падведзены вынiкi работы дыялогавых пляцовак. Мерапрыемства адбылося ў Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Янкi Купалы.

Трэба сказаць, што з сярэдзiны кастрычнiка ў абласным цэнтры былi праведзены дзевяць дыялогавых пляцовак, па некаторых тэмах такое абмеркаванне прапанавана зрабiць на пастаяннай аснове.

Як паведамiў старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Вiктар ЛIСКОВIЧ, якi прымаў удзел у пасяджэннi аргкамiтэта, у вынiку 62 прапановы будуць накiраваны для далейшага разгляду, да таго ж значная частка з iх (25) сфармiраваны менавiта моладдзю.

Нагадаем, што прапановы з усiх рэгiёнаў, у тым лiку i Гродзеншчыны, абмяркуюць на шостым Усебеларускiм народным сходзе. Пасля гэтага частка з iх будзе ўключана ў вынiковы дакумент — праект новай Канстытуцыi нашай краiны.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

www.grodnonews.by

Загаловак у газеце: Больш за 60 прапаноў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?