Вы тут

Парламентарыі краін-членаў АДКБ узгаднілі праект праграмы сумеснай законатворчай дзейнасці на будучую пяцігодку


На пазачарговым сумесным пасяджэнні пастаянных камісій Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы дамовіліся аб канчатковым варыянце праграмы сумеснай законатворчай дзейнасці на будучую пяцігодку, які будзе вынесены на Савет ПА АДКБ. Змяненні ў Часовае палажэнне аб Асамблеі вырашана ў парадак дня бліжэйшага Савета не ўносіць. Пасяджэнне праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі.


«Мы разгледзелі два асноўныя пытанні — аб праекце праграмы дзейнасці ПА АДКБ па набліжэнні і гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў дзяржаў — членаў АДКБ на 2021–2025 гады і аб унясенні змяненняў у Часовае палажэнне аб ПА АДКБ, — расказаў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі ПА АДКБ па сацыяльна-эканамічных і прававых пытаннях, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар ЛАЎРЫНЕНКА. — Па першым пытанні бакі прыйшлі да паразумення. Гэты дакумент будзе вынесены на пасяджэнне Савета ПА АДКБ».

Старшыня Пастаяннай камісіі ПА АДКБ па пытаннях абароны і бяспекі, член Камітэта Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі па бяспецы і супрацьдзеянню карупцыі Анатолій ВЫБОРНЫ нагадаў, што па абодвух дакументах было шмат прапаноў і заўваг, таму спатрэбіўся час, у тым ліку і для ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення. Праграму па набліжэнні і гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў ён назваў дэ-юрэ і дэ-факта асноўным дакументам, які вызначае параметры законатворчай дзейнасці Асамблеі на чарговы перыяд часу.

15 чэрвеня 2020 года на пасяджэнні Савета ПА АДКБ праект праграмы быў ухвалены і прыняты за аснову. Аднак падчас дапрацоўкі большасць пунктаў першага раздзелу праграмы, які прадугледжвае нарматыўна-прававое забеспячэнне фарміравання і функцыянавання сістэмы калектыўнай бяспекі дзяржаў — членаў АДКБ, была выключаная па ініцыятыве Казахстана. Прычына — неадпаведнасць іх, на думку казахстанскага боку, статутнай кампетэнцыі АДКБ, наяўнасць аналагаў у мадэльнай базе СНД альбо індывідуальныя падыходы кожнай краіны — члена да тых або іншых пытанняў. Яшчэ сем пунктаў па ініцыятыве казахстанскіх парламентарыяў былі выключаныя з другога раздзела праекта праграмы, які змяшчае мерапрыемствы па яе арганізацыйнаму, навуковаму і інфармацыйна-аналітычнаму забеспячэнню.

«Мы разумеем, што кожны дакумент, які прымаецца намі, гэта жывы арганізм і па меры гатоўнасці тых або іншых пытанняў на любым этапе пасля прыняцця адпаведнага рашэння на Савеце ПА АДКБ мы будзем гатовыя прыняць у работу і разгледзець дадатковыя пункты, неабходнасць у якіх будзе ўзнікаць у нашай сумеснай працы», — зрабіў агаворку прадстаўнік дэлегацыі Рэспублікі Казахстан у ПА АДКБ, старшыня Камітэта па міжнародных справах, абароне і бяспецы Мажыліса Мухтар ЕРМАН.

Незавершаную работу над мадэльнымі законапраектамі праграмы 2016–2020 года вырашана працягнуць. Размова пра мадэльныя законы «Аб інфармацыйнай бяспецы», «Аб супрацьдзеянні тэхналагічнаму тэрарызму на аб’ектах паліўна-энергетычнага комплексу», пра рэкамендацыі па правядзенні інфармацыйна-аналітычнай работы праваахоўных органаў, удасканаленню нацыянальнага заканадаўства дзяржаў — членаў па пытаннях непажаданай міграцыі, рэгуляванні дзейнасці трастаў і абароту віртуальных валют на іх тэрыторыі.

Змяненні ў Часовае палажэнне аб ПА АДКБ датычацца ратацыйнага прынцыпу прызначэння сакратара Асамблеі (прапанова Казахстана) і выключэння з назвы дакумента тэрміну «часовае» (прапанова Расіі). Па выніках пазачарговага пасяджэння камісіі вырашана абодва пытанні пакуль адкласці і не выносіць на парадак дня Савета ПА АДКБ, які запланаваны на канец лістапада.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Калектыўная бяспека і ўнутраныя справы кожнага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уладзімір Каранік: «На ШВЛ вакцынаваных няма»

Уладзімір Каранік: «На ШВЛ вакцынаваных няма»

Медыкі і губернатар Гродзенскай вобласці адказалі на пытанні па прышчэпках

Эканоміка

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Знаёмства маладых людзей з першымі грашыма адбываецца дзіўным чынам.