Вы тут

Па ўсёй краiне пачалi дзейнiчаць грамадскiя прыёмныя


Сюды прыходзяць з рознымi прапановамi па пытаннях канстытуцынай рэформы i iншых актуальных праблем краiны i рэгiёнаў. Агучваюць праблемы, якiя ўзнiкаюць у сацыякультурнай сферы, эканамiчнай галiне, маладзёжнай палiтыцы i iншых кiрунках.


— Падчас правядзення ў вобласцi дыялогавых пляцовак неаднаразова гучалi iнiцыятывы больш задзейнiчаць рэгiянальную заканадаўчую i выканаўчую ўладу, больш актыўна прыцягваць мясцовыя органы ўлады да вырашэння пытанняў сацыяльнай сферы, эканамiчнай i маладзёжнай палiтыкi. Таму такая форма, як грамадскiя прыёмныя, безумоўна, павысiць узровень палiтычнай культуры грамадства, — перакананы начальнiк галоўнага ўпраўлення iдэалагiчнай работы i па справах моладзi Вiцебскага аблвыканкама Генадзь ЯГОРАЎ, якi разам з iншымi спецыялiстамi ведамства правёў першы прыём грамадзян у абласной грамадскай прыёмнай.

Кiраўнiк упраўлення перакананы, што такая форма дыялогу з насельнiцтвам будзе запатрабаваная. Напрыклад, настаўнiца адной са школ горада, якая прыйшла ў грамадскую прыёмную, бачыць магчымасць павышэння якасцi адукацыi шляхам змяншэння колькасцi вучняў у класе. Яшчэ адзiн дасведчаны педагог, прадстаўнiца Беларускага саюза жанчын закранула тэму ўмацавання iнстытута сям'i ў выхаваннi дзяцей, павышэння ролi бацькi. З прапановамi распрацаваць дзяржаўную праграму патрыятычнага выхавання моладзi i змянiць сiстэму выбараў у парламент звярнуўся член абласнога Саюза афiцэраў.

— Усе пазначаныя iнiцыятывы будуць падагульнены, сiстэматызаваны, а затым накiраваны ў арганiзацыйны камiтэт шостага Усебеларускага народнага сходу, — дадаў Генадзь Ягораў.

У Вiцебску абласная грамадская прыёмная размешчана ў Доме прэсы (вул. Гогаля, д. 17, першы паверх, актавая зала). На гэтай жа пляцоўцы адкрыта гарадская грамадская прыёмная. Яны будуць весцi прыём двойчы на тыдзень — у сераду i пятнiцу. Што датычыцца ўсёй вобласцi, то з 11 лiстапада грамадскiя прыёмныя арганiзаваны ў кожным раёне.

У Магiлёўскiм аблвыканкаме грамадская прыёмная будзе працаваць да канца месяца. Нагадаем, сваю дзейнасць яна распачала яшчэ 9 лiстапада.

— Як паказаў вопыт правядзення дыскусiйных пляцовак у кастрычнiку, гэта вельмi дзейсны iнструмент у вырашэннi набалелых пытанняў, — падкрэслiў першы сакратар Магiлёўскага абласнога камiтэта «БРСМ» Уладзiмiр ПАЎЛОЎСКI. — Тыя людзi, якiя не трапiлi на дыскусiйныя пляцоўкi, зараз могуць скарыстацца дадатковай магчымасцю — прыйсцi ў грамадскую прыёмную або патэлефанаваць. Вiтаюцца канструктыўныя прапановы, у прыватнасцi, што да мяне, па маладзёжнай палiтыцы. Iншымi пытаннямi — эканомiкi, сацыяльнай палiтыкi i гэтак далей — займаюцца iншыя эксперты. Падчас майго дзяжурства паступiла прапанова наконт наладжвання для абiтурыентаў i студэнтаў прамысловага турызму на прадпрыемствы i ў арганiзацыi. Маўляў, вельмi часта моладзь не мае ўяўлення пра тое, што яе чакае ў абранай прафесii. Маладыя людзi таксама выказвалiся наконт прэферэнцый i льгот для студэнтаў-прадпрымальнiкаў i неабходнасцi больш дасканала праводзiць аналiз рынку працы для студэнтаў, каб не перанасычаць яго непатрэбнымi кадрамi. Самае карыснае ў такiх выпадках тое, што аўтар iдэi не толькi агучвае яе, але яшчэ i прапаноўвае шляхi вырашэння.

Грамадская прыёмная Магiлёўскага аблвыканкама працуе з 17.00 да 19.00 да канца лiстапада. Падрабязны графiк дзяжурстваў са спiсам экспертаў ёсць на сайце аблвыканкама.

Жыхары Гомельскага рэгiёна свае прапановы па ўдасканаленнi нацыянальнага заканадаўства могуць агучыць у грамадскай прыёмнай, якая распачала сваю дзейнасць пры Гомельскiм абласным выканаўчым камiтэце.

Прапановы можна пакiнуць у грамадскай прыёмнай у аўторак i чацвер з 16.00 да 18.00 па адрасе: Гомель, пр. Ленiна, 2, каб. 106. Меркаваннi, iнiцыятывы ў вызначаны час прымаюцца як асабiста, так i па тэлефоне 8 (0232) 33-12-37.

У Брэсцкай вобласцi адна з першых грамадскiх прыёмных пачала дзейнiчаць у Пружанскiм раёне — 11 лiстапада. Сустрэчы прайшлi ў гарадскiх пасёлках Ружаны i Шарашэва. Яны будуць арганiзаваны штотыднёва па серадах. У Пружанскiм райвыканкаме прапановы грамадзян будуць прымаць па аўторках i чацвяргах. У гэтыя ж днi грамадскiя прыёмныя будуць адкрыты ў адмiнiстрацыях Маскоўскага i Ленiнскага раёнаў Брэста, Пiнскiм райвыканкаме, Кобрынскiм i Камянецкiм райвыканкамах, Маларыцкiм Доме культуры, будынку Лунiнецкага фiлiяла агенцтва па дзяржрэгiстрацыi i зямельным кадастры.

Ужо не першы год грамадскiя прыёмныя выступаюць своеасаблiвай перагаворнай пляцоўкай на Гродзеншчыне. Жыхары рэгiёна наўпрост звяртаюцца да прадстаўнiкоў мясцовай улады з любымi пытаннямi, праблемамi i прапановамi, якiя iх цiкавяць. Як паказвае практыка, тэмы, што выклiкаюць занепакоенасць у грамадзян, надзённыя па характары. Разам з тым сярод iх гучыць i нямала канструктыўных прапаноў i слушных iнiцыятыў. Толькi за дзесяць месяцаў бягучага года ў грамадскую прыёмную абласной арганiзацыi РГА «Белая Русь» звярнулiся сотнi чалавек. Варта заўважыць, што наладжаная ў рэгiёне форма працы з грамадзянамi, безумоўна, прыносiць свой плён. Бо многiя глабальныя пытаннi вырашаюцца менавiта тут.

Таму лагiчна, што грамадскiя прыёмныя зноў актывiзавалi сваю дзейнасць. У офiсе абласной арганiзацыi РГА «Белая Русь» прамую тэлефонную лiнiю правёў член Прэзiдыума Гродзенскага абласнога Савета РГА «Белая Русь» Святаслаў ЛIС.

— Людзям важна быць пачутымi. Таму любы, хто пажадае, можа патэлефанаваць i агучыць пытаннi, якiя яго хвалююць, — адзначыў суразмоўнiк. — Апошнiм часам усё больш грамадзян звяртаюцца за канкрэтнымi тлумачэннямi, напрыклад, заканадаўчых аспектаў, таксама ўносяць свае прапановы па ўдасканаленнi заканадаўства краiны, дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi, будаўнiцтва.

Грамадскiя прыёмныя працягнуць работу ў лiстападзе i снежнi не толькi ў Гродне, але i ў раённых цэнтрах.

Вольга АНУФРЫЕВА, Нэлi ЗIГУЛЯ

Прэв’ю: ru.freepik.com

Загаловак у газеце: Галасы з месцаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.

Грамадства

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык адкрывае цікавыя факты з гісторыі роднага краю

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык адкрывае цікавыя факты з гісторыі роднага краю

Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў. 

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.