Вы тут

У выхадныя чакаюцца дажджы з мокрым снегам


А ў аўторак падмарозiць нават удзень.

У першай дэкадзе лiстапада было анамальна цёпла, калi сярэднясутачная тэмпература на 3—5 градусаў перавышала клiматычную норму. Такi тэмпературны рэжым адпавядаў сярэдзiне кастрычнiка. На гэтым тыднi на надвор'е пачаў уплываць халодны антыцыклон, пасля чаго тэмпература паветра паступова наблiзiлася да звыклых паказчыкаў лiстапада, а ападкаў практычна не было. У выхадныя чакаюцца дажджы з мокрым снегам, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


У суботу надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт, якi ссоўваецца з боку Заходняй Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямi. На большай частцы тэрыторыi краiны чакаюцца кароткачасовыя ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу. У асобных раёнах магчымы слабы туман, уначы i ранiцай слабы галалёд. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мiнус 3 градусаў да 3 цяпла, у паўднёва-заходнiх раёнах — 4–5 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ад нуля да плюс 6 градусаў, па паўднёвым захадзе — 7–9 цяпла.

Падобнае надвор'е захаваецца i ў нядзелю. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыi Беларусi надвор'е будзе абумоўлена вобласцю павышанага атмасфернага цiску. Уначы месцамi, удзень толькi па паўднёвым усходзе чакаюцца кароткачасовыя ападкi ў выглядзе дажджу, а ўначы — дождж з мокрым снегам. У асобных раёнах магчымы слабы туман, уначы i ранiцай месцамi слабы галалёд. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мiнус 1 градуса да 5 цяпла, па ўсходзе — да 3 марозу. Удзень будзе ад нуля да плюс 6 градусаў, у паўднёва-заходнiх раёнах — 7—10 цяпла.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня актыўныя франтальныя раздзелы будуць далёка ад нашай тэрыторыi, а надвор'е ў краiне будзе фармiраваць заходняя вiльготная перыферыя халоднага антыцыклону, якi раскiнуўся над Усходне-Еўрапейскай раўнiнай. У панядзелак у асобных раёнах краiны магчымы невялiкiя ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу. Уначы i ранiцай чакаюцца слабыя туман i галалёд. Вецер прагназуецца паўднёва-заходнi ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мiнус 2 градусаў да 5 цяпла. Удзень будзе ад нуля да 7 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 9 цяпла.

Аўторак стане першым днём гэтай восенню, калi месцамi будзе падмарожваць i ўдзень. Чакаюцца кароткачасовыя ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходнi ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мiнус 2 градусаў да 5 цяпла, па ўсходзе пры праясненнях — да 4 марозу. Удзень будзе ад мiнус 1 градуса да 6 з плюсам.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Вось i першы мокры снег

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Брагінскія кавуны з прыстаўкай «эка-»

Брагінскія кавуны з прыстаўкай «эка-»

На Гомельшчыне актыўна рэалізоўваюцца праекты па развіцці тэрыторый, пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС. 

Грамадства

Дружыннікі выходзяць на дзяжурства... А разам з імі — і карэспандэнт «Звязды»

Дружыннікі выходзяць на дзяжурства... А разам з імі — і карэспандэнт «Звязды»

Кожны замацаваны за сваім участковым, у кожнага свая зона адказнасці.

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.