***
Смерць раскрыла потныя абдымкі
Праз удар гумовага абцаса,
А у небе, невыносна зыркі,
Месяц навісаў зжаўцелым прасам.
І разгладжваў зморшчыны аблокаў
Ён святлом крывава-пахавальным.
Рукі разляталіся шырока,
У вачох плылі сівыя хмары…
Не прабіцца ліхтару нябёсаў
Праз заслону смертнай павалокі,
Ды святло лілося, нібы слёзы,
На звяроў наводзячы сурокі.
І глядзелі шыбавыя вочы
Сцятых у слупы шматпавярховак.
Крык груган у горле перакочваў:
“Надыходзіць твой апошні золак”.
Застывалі барвяныя кроплі
На парваных стужках агароджы,
Паўтараў знявечаны акропаль
Гулкім рэхам словы:
“Я выходжу…”
Таццяна Курмазія
Канцэртныя праграмы, тэатральныя пастаноўкі, майстар-класы, кірмаш і многае іншае.
Начныя тэмпературы стануць яшчэ ніжэй у пятніцу.
Народны «хэнд-мэйд» заўсёды знойдзе сваё месца.
Кожную трэцюю нядзелю чэрвеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.