Вы тут

Міхась СЛІВА. ГРАЙ, ВЕРАЧКА, ГРАЙ!


Пачытайце дзецям

Міхась СЛІВА

Гісторыйка

Калі Верачка пайшла ў першы клас, бацькі прапанавалі ёй займацца яшчэ і ў музычнай школе. Пасля праслухоўвання педагогі параілі вучыцца па класе баяна.

— Яна ж яшчэ зусім малая, — нясмела запярэчыў бацька. — Ці адужае такі інструмент?

— А мне падабаецца! — сказала як адрэзала Верачка.

Цяпер дзяўчынка прыходзіць са школы, адпачывае, потым робіць урокі і бярэцца за баян.

Хоць і цяжкавата расцягваць мяхі інструмента, настойліва асвойвае музычную грамату.

Гэта не заўсёды падабаецца яе старэйшаму брату Алежку. Ён часта па-добраму сваволіць, хавае баян. А сёння чамусьці стаў прасіць:

— Пайграй, Верачка, хачу паслухаць!

Дзяўчынка з задавальненнем узялася за інструмент. Алежка спачатку сядзеў на канапе, а потым шмыгнуў у спальню, затым — на кухню.

Малая перастала граць.

— Грай, Верачка, грай! — зазірнуў у пакой і падбадзёрыў яе брат. — Я слухаю!

Неўзабаве ён вярнуўся і, хітра ўсміхаючыся, сказаў:

— Ты ўжо, відаць, стамілася? Пайграеш ін- шым разам. А я пайду на вуліцу пагуляю…

Праз некаторы час Верачка накіравалася на кухню, каб перакусіць. Сёння ж маці напякла для яе з братам цэлы стос любімых смачных аладак. Зайшла і аслупянела: талерка была пустая! Дык вось чаму Алежка так прасіў пайграць на баяне...

г. Рагачоў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Валянціна Еранькова: «У маёй прафесіі ўсё магчыма, але недапушчальна абыякавасць»

Валянціна Еранькова: «У маёй прафесіі ўсё магчыма, але недапушчальна абыякавасць»

Валянціна Еранькова належыць да тых творцаў, што імкнуцца гаварыць пра важныя і жыццесцвярджальныя рэчы.

Калейдаскоп

Спосабы, якія палепшаць паводзіны вашага дзіцяці. Адказвае псіхолаг

Спосабы, якія палепшаць паводзіны вашага дзіцяці. Адказвае псіхолаг

Вам здаецца, што ваша дзіця ігнаруе вашыя просьбы і звароты да яго? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні поспех гарантаваны вам, але толькі калі не будзеце ленавацца і ўвесь час адкладаць справы на заўтра.

Грамадства

«Пухнацікі» ў горадзе

«Пухнацікі» ў горадзе

На вуліцах і ў крамах з'явіўся навагодні антураж.