Вы тут

Алена РАЗУМОЎСКАЯ. ЗАГАДКІ ПРА ЖЫВЁЛ


  Пачытайце дзецям

 

 

Раніцай каля двара

Раптам вырасла гара.

Майстар земляных работ

Нам вядомы: гэта — …

(Крот.)

 

* * *

Шмат іголак у клубочку,

Любіць вандраваць ён ноччу.

Хоць калючы, ды прыгожы

Звер маленькі — жвавы …

(Вожык.)

 

* * *

Маленькі і пацешны,

Ён выглядае смешна.

Ды гонару замнога:

Забрэша на любога.

(Шчанюк.)

 

* * *

Нос — чарвяк, сам — балбатун,

На чырвонае — шыпун.

Як пачуе гучны крык,

Злосным робіцца …

(Індык.)

 

* * *

Мае ён касыя вочы,

Да капусты так ахвочы!

Футра на зіму бялее,

Хуценька ўцякаць умее.

(Заяц.)

 

Алена РАЗУМОЎСКАЯ, г. Салігорск.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?