Вы тут

Што аграрыi Брэстчыны лiчаць складнiкамi поспеху?


Пра асаблiвасцi аграпрамысловага комплексу Брэстчыны, кiрункi развiцця галiны карэспандэнту газеты расказаў першы намеснiк старшынi камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаваннi аблвыканкама кандыдат сельскагаспадарчых навук Сяргей БУТКЕВIЧ.


Калектыў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

— На Брэстчыне самая вялiкая ўдзельная вага лясоў i балот, таму землi сельскагаспадарчага прызначэння займаюць усяго 43 працэнты тэрыторыi — гэта, дарэчы, самы нiзкi паказчык у краiне, — адзначае Сяргей Канстанцiнавiч. — Да таго ж больш за палову нашых зямель мелiяраваны, што абумоўлiвае асаблiвасцi работы, спецыялiсты ведаюць, якiя. I разам з тым у структуры эканомiкi вобласцi сельская гаспадарка складае 14,3 працэнта. Калi дадаць галiну перапрацоўкi, то гэта будзе больш за палову ўсёй народнай гаспадаркi. Вось чаму гавораць, што Брэсцкая вобласць аграрная. Асновай аграпрамысловага комплексу рэгiёна з'яўляецца жывёлагадоўля, якая дае звыш 80 працэнтаў выручкi. I тут ужо выраз «Малочныя рэкi» не метафара, а рэальнасць, бо 60 працэнтаў эканомiкi жывёлагадоўчай галiны складае рэалiзацыя малака. За дзесяцiгоддзе мы павялiчылi гадавую вытворчасць малака на 723 тысячы тон. Вырасла пагалоўе дойнага статка, i, галоўнае, значна павялiчылася яго прадукцыйнасць. Варта сказаць, што ў малочнай жывёлагадоўлi Брэсцкая вобласць пачынаючы з 2007 года зрабiла каласальны рывок i выйшла па ўдоi малака на першае месца ў краiне.

Напярэдаднi свята лiчу асаблiва важным падкрэслiць, — працягвае Сяргей Буткевiч, — што нашы аграрыi забяспечваюць высокую якасць прадукцыi. Як вядома, брэндавыя брэсцкiя перапрацоўшчыкi здабываюць прыхiльнасць спажыўца найперш выдатнай якасцю сваiх тавараў. Але ж з няякаснай сыравiны высакаякасны прадукт харчавання нiяк не зробiш, апошняе проста немагчыма. Таму працаўнiкам вёскi ёсць сёння чым ганарыцца.

— Усе галiны жывёлагадоўлi развiваюцца, — сказала начальнiк аддзела вытворчасцi прадукцыi жывёлагадоўлi i племянной справы аблсельгасхарча Юлiя ЛЕВАНЧУК. — Адзiн з галоўных паказчыкаў работы жывёлаводаў ва ўсiм свеце — гэта прадукцыйнасць малочнага статка. Дык вось, за 9 месяцаў сярэднi ўдой на карову ў вобласцi павялiчыўся на 270 кiлаграмаў i склаў 4907 кг, гэта перавышае сярэднерэспублiканскi паказчык на 873 кiлаграмы. Радуе, што добры тэмп набiрае, напрыклад, Лунiнецкi раён, якi раней адставаў. Асобныя ж гаспадаркi наогул ставяць рэкорды. Скажам, у сельгаспрадпрыемстве «Макарава-Агра» Камянецкага раёна прыбаўка на карову за 10 месяцаў склала 1533 кiлаграмы. У лiдарах па надоях — УП «Моладава-Агра» i ААТ «Снiтава-Агра» Iванаўскага раёна, ААТ «Рагазнянскi» Жабiнкаўскага раёна, шэраг гаспадарак Брэсцкага раёна.

Таццяна Кіндрук, загадчыца лабараторыі Баранавіцкага філіяла «Брэстплемпрадпрыемства», праводзіць аперацыю па ацэнцы якасці прадукцыі.

Вядома, што вытворчыя паказчыкi нараўне са штодзённай карпатлiвай працай людзей забяспечваюцца таксама мадэрнiзацыяй вытворчасцi, укараненнем новых перадавых тэхналогiй, iнфарматызацыяй працэсаў. Калi сёння гаворыцца, што жывёлаводы трымаюць першыя пазiцыi ў краiне, то гэта азначае найперш паглыбленую работу па паляпшэннi якасных паказчыкаў малочнай прадукцыйнасцi i аднаўленчай здольнасцi жывёлы, а таксама павышэнне яе генетычнага патэнцыялу, пароднага складу. У селекцыйнай рабоце вялiкая роля належыць «Брэстплемпрадпрыемству». Яго рэсурсы дазваляюць весцi мэтанакiраваную селекцыйную работу. Племянны ўлiк ва ўсiх гаспадарках вобласцi вядзецца ў iнфармацыйнай сiстэме «Племсправа». Ва ўказаную сiстэму па стане на кастрычнiк гэтага года ўнесена 100 працэнтаў буйной рагатай жывёлы.

— Сёлета ў галiне жывёлагадоўлi рэалiзавана каля 40 iнвестпраектаў па рэканструкцыi i будаўнiцтве жывёлагадоўчых аб'ектаў, — дадае начальнiк аддзела аналiзу, прагназавання i iнвестыцый Дзiна КАРАБЕЙКА. — Усё гэта накiравана на павелiчэнне аб'ёму вытворчасцi i ўдасканаленне тэхналагiчнага працэсу.

ДНК-стадыю віруса праводзіць загадчыца аддзялення вірусалогіі Ірына Тышкевіч.

Начальнiк аддзела вытворчасцi прадукцыi раслiнаводства i кормавытворчасцi Андрэй АСIПЧУК лiчыць, што бягучы год складваецца ўдалым. Атрымана больш збожжа, больш нарыхтавана кармоў. У сельгасарганiзацыях i сялянскiх (фермерскiх) гаспадарках намалочана звыш 1,3 мiльёна тон збожжавых i зернебабовых культур, што на 12,3 працэнта больш, чым у мiнулым годзе. Важна адзначыць, што прыбаўка атрымана не за кошт пашырэння плошчаў, а за кошт захавання тэхналогii i ўкаранення новых перспектыўных гатункаў. Як вынiк, ураджайнасць збожжавых i зернебабовых культур склала 39,4 цэнтнера з гектара — на 4 цэнтнеры больш за мiнулагоднi паказчык. Самы важкi ўклад у аб'ём вытворчасцi хлеба ўнеслi шэсць раёнаў: Баранавiцкi, Пружанскi, Камянецкi, Пiнскi, Iванаўскi i Кобрынскi. Сёлета атрыманы добры ўраджай рапсу. Неблагiя вынiкi ў вытворчасцi кармоў. Маючы самую высокую ў краіне шчыльнасць буйной рагатай жывёлы (73 галавы на 100 гектараў сельгасугоддзяў), на 1 кастрычнiка нарыхтавана па 26,2 цэнтнера кармавых адзiнак. Да канца года чакаецца, што гэтая лiчба вырасце да 33 цэнтнераў.

У вобласцi паспяхова развiваюцца самыя розныя сельгаспрадпрыемствы. Напрыклад, ААТ «Птушкафабрыка «Дружба» Баранавiцкага раёна сёння адна з найбуйнейшых кааператыўна-iнтэграцыйных структур з закончаным цыклам вытворчасцi, перапрацоўкi i рэалiзацыi прадукцыi. За названым прадпрыемствам замацавана 20,7 тысячы гектараў сельгасугоддзяў, на яго долю прыходзiцца шэсць працэнтаў валавой сельгаспрадукцыi вобласцi. Аналагiчнай структурай з'яўляецца ААТ «Белавежскi» Камянецкага раёна (плошча яго сельгасугоддзяў складае 17,8 тысячы гектараў). За дзевяць месяцаў гаспадаркай выпушчана трэць абласнога аб'ёму прадукцыi вырошчвання свiней. У шэрагу аграпрамысловых гiгантаў сёння i ААТ «Парахонскае» Пiнскага раёна, ААТ «Ружаны-Агра» Пружанскага раёна.

Ацэнка якасці семяпрадуктаў.

Не без падстаў можна ганарыцца i асобнымi сялянскiмi (фермерскiмi) гаспадаркамi. Усяго на пачатак года ў вобласцi iх налiчвалася 648. Асноўная спецыялiзацыя большасцi з iх звязана з вырошчваннем агароднiны адкрытага грунту i садаводствам. У апошнiя гады гаспадаркi актыўна асвойваюць новыя перспектыўныя вiды прадукцыi (буякi, парэчкi, сунiцы садовыя, малiны, журавiны, рабiну, арэхi, кавуны i iншае). У абласным аб'ёме вытворчасцi агароднiны доля сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак склала амаль 52 працэнты пладоў, каля 44 працэнтаў ягад, 7,7 працэнта бульбы.

Каля пяцi працэнтаў гэтых гаспадарак займаецца вытворчасцю жывёлагадоўчай прадукцыi. Апошнiм часам фермерскiм гаспадаркам былi прададзены дзве сельгасарганiзацыi. КСУП «Мiжлескае» Лунiнецкага раёна набыла суседняя фермерская гаспадарка «Навiцкiх», а КСУП «Рубельскi» Столiнскага прададзена фермерскай гаспадарцы «Вопыт КАА». З пераходам да новага ўласнiка вытворчыя i эканамiчныя паказчыкi гаспадарак палепшылiся, развiваюцца яны дынамiчна, нарошчваюць аб'ёмы вытворчасцi, — зазначыла начальнiк аддзела рэфармавання, аплаты працы i знешнеэканамiчнай дзейнасцi арганiзацый АПК Вольга ХОМЧАНКА.

Начальнiк аддзела кадравага i прававога забеспячэння Наталля МАНЬКО яшчэ раз адзначыла, што за ўсiмi паказчыкамi, вытворчымi поспехамi стаiць вялiкая праца людзей. У Брэсцкай вобласцi гэта 56 тысяч працаўнiкоў аграрнай галiны.

Эмбрыёны буйной рагатай жывёлы.

— Наша вобласць адзiная ў краіне, якая не мае нiводнай вышэйшай навучальнай установы сельскагаспадарчага профiлю, але ж забяспечанасць кадрамi трымаецца на ўзроўнi 95 працэнтаў, — гаворыць Наталля Васiльеўна. — Вядзецца карпатлiвая прафарыентацыйная работа. У кожным раёне адкрыты профiльны сельскагаспадарчы клас. Вялiкiя спадзяваннi звязваем з заключэннем мэтавых дагавораў на навучанне. Ну i, галоўнае, вядома, умовы, якiя створаны для маладога спецыялiста на месцах. Гаспадаркi клапоцяцца, каб замацаваць маладых людзей, прадаставiць жыллё, забяспечыць прыстойную зарплату. I тое, што больш за палову маладых спецыялiстаў пасля абавязковага тэрмiну адпрацоўкi застаюцца, сведчыць пра ўстойлiвае развiццё сельгаспрадпрыемстваў Брэстчыны.

Святлана ЯСКЕВIЧ

Фота Ганны Занкавіч

Загаловак у газеце: Першыя па малаку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?