Вы тут

Наталля Качанава сустрэлася з прадстаўнікамі Маладзёжнага савета


Гутарка адбылася па ініцыятыве моладзі. Апошняя сустрэча ў Савеце Рэспублікі ў такім фармаце праходзіла ў верасні, таму Наталля Качанава прапанавала ўдзельнікам расказаць, што атрымалася зрабіць за гэты час, абмеркаваць праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць, і агучыць тое, што патрабуе дапрацоўкі.


Старшыня Маладзёжнага савета (парламента) пры Савеце Рэспублікі Ягор МАКАРЭВІЧ растлумачыў, што за гэты час па ўсёй краіне прайшла серыя маладзёжных форумаў «Беларусь — гэта мы». У межах пляцоўкі «Беларусь будучага» абмяркоўваліся розныя пытанні, у   тым ліку рэфармаванне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падрыхтоўка да Усебеларускага народнага сходу, на якіх былі агучаны прапановы, што існуюць у маладзёжным асяроддзі па розных кірунках развіцця дзяржавы. Наогул, паводле яго слоў, прапановы гучалі самыя розныя, нават па развіцці таго ці іншага населенага пункта. «Праблема можа камусьці падацца невялікай, але яна хвалюе маладога чалавека ў канкрэтнай мясцовасці. Канешне, сталіца сёння вельмі моцна ўрбанізавана, але многія маладыя людзі, якія жывуць у рэгіёнах, звяртаюць увагу на неабходнасць стварэння ўмоў для прыцягнення моладзі ў рэгіёны, — звяртае ўвагу Ягор Макарэвіч.

Старшыня Маладзёжнага савета не здымае з парадку дня праблемы, звязаныя з няроўным развіццём рэгіёнаў. «Мяркую, што мы зможам прапанаваць свае ініцыятывы, каб рэгіёны былі больш камфортныя для моладзі», — перакананы ён. — Самае галоўнае — мы ўдзячны за магчымасць выбудоўвання такога дыялогу. Гэта яшчэ раз даказвае, што беларускія ўлады сёння чуюць моладзь і на самым высокім узроўні звяртаюць увагу на праблемы, якія існуюць у маладзёжным асяроддзі.

Са свайго боку старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, спорце і турызме Маладзёжнага парламента Уладзіслаў ВОЛЧАК звярнуў увагу на актуальную цяпер тэму — прафілактыку каравіруснай інфекцыі. Ён адзначыў, што на ўзроўні прафесійнага парламента маладыя парламентарыі могуць вылучаць свае ініцыятывы па папулярызацыі мер прафілактыкі ў грамадстве, такіх як выкарыстанне масак, санітайзераў, сацыяльнае дыстанцыяванне і рэспіраторны этыкет. Калі гаварыць аб больш лакальных прапановах, у якасці прыкладу ён прывеў вопыт Гомельшчыны. «У прыватнасці, у Гомелі мы запусцілі шэраг праектаў па прафілактыцы віруснай інфекцыі, — распавёў старшыня профільнай камісіі. Так з'явіліся прома-ролікі, якія транслююцца ў грамадскім транспарце. У супрацоўніцтве са студэнтамі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта арганізаваны валанцёрскія атрады, якія дапамагаюць медперсаналу ў аддзяленнях, дзе лечацца пацыенты з каранавіруснай інфекцыяй. Таксама ўрачы-інтэрны былі зняты з інтэрнатуры, каб працаваць у аддзяленнях з такімі пацыентамі. Па словах суразмоўніка, усе рэсурсы былі накіраваны на барацьбу з пандэміяй.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота Яна ХВЕДЧЫНА


• Наша даведка

Маладзёжны савет (парламент) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь створаны ў ліпені 2020 года і з'яўляецца кансультатыўна-дарадчым органам, які ажыццяўляе сваю дзейнасць на грамадскіх пачатках.

Мэтай Маладзёжнага парламента з'яўляецца садзейнічанне дзейнасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у галіне заканадаўчага рэгулявання правоў і законных інтарэсаў моладзі.

Загаловак у газеце: Пачуць меркаванне юных

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.