Вы тут

За дзевяць месяцаў экспарт сельгаспрадукцыі вырас на 6,1 %


Менавіта на столькі павялічыліся продажы беларускай сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання ў студзені—верасні гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склалі 4,2 млрд долараў, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў.


Варта адзначыць, што за гэты час валютная выручка вырасла на суму, роўную 241,8 млн долараў. Асноўным рынкам застаецца расійскі, куды за дзевяць месяцаў пастаўлена прадукцыі на 3,1 млрд долараў, дзе доля ў агульным аб'ёме экспарту беларускага харчавання — больш за 70 %.

Прырост экспарту харчавання забяспечаны як у краіны СНД, так і ў далёкае замежжа. Выраслі пастаўкі ў Азербайджан, Арменію, Казахстан, Кыргызстан, Малдову, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Украіну, Аўстралію, Афганістан, Бангладэш, В'етнам, Грузію, Ізраіль, Інданезію, Іарданію, Ірак, Іран, Венесуэлу, ЗША, Канаду, Егіпет, Нігерыю і іншыя краіны.

Рынак Еўрапейскага саюза самы складаны для нас з пункту гледжання сертыфікацыі, умоў уваходжання, канкурэнцыі, прасоўвання тавараў. Але сёлета пастаўкі ідуць паспяхова, забяспечаны рост на 36 %. Павялічаны экспарт у Аўстрыю, Балгарыю, Венгрыю, Грэцыю, Данію, Іспанію, Італію, Латвію, Літву, Нідэрланды, Польшчу, Славакію, Францыю, Чэхію і Эстонію.

Геаграфія экспарту айчыннай прадукцыі пашырылася да 105 краін свету. Засвоены 21 новы рынак. У ліку новых рынкаў збыту — краіны Азіі (Бангладэш, Бахрэйн, Індыя, М'янма, Шры-Ланка), Афрыкі (Ангола, Гвінея, Джыбуці, Ліберыя, Мадагаскар, Малі, Марока, Нігер, Сьера-Леонэ), Амерыкі і Карыбскага басейна (Беліз, Парагвай, Уругвай), Еўрапейскага саюза (Кіпр, Люксембург, Фінляндыя і Харватыя).

Аляксей Багданаў таксама адзначыў, што Кітай разглядаецца намі як досыць перспектыўны і важны рынак. Экспарт нашай сельгаспрадукцыі ў гэту краіну па выніках года можа перавысіць 200 млн долараў. Беларусь зацікаўлена ў тым, каб замацавацца на гэтым азіяцкім рынку і паступова нарошчваць аб'ём і асартымент прадукцыі, якая экспартуецца. З 2016 года сертыфікавана 98 прадпрыемстваў для паставак у Кітай. «За дзевяць месяцаў мы экспартавалі ў КНР рэкордную колькасць прадукцыі — на суму 187,2 млн долараў, што азначае рост у 2,3 раза. Пастаўкі мяса ў Кітай за гэты перыяд выраслі ў 3,1 раза, малака — у 1,8 раза, рапсавага алею — у 2,6 раза. Ужо перавышаны аб'ём паставак за ўвесь мінулы год. Спадзяёмся, што па выніках года павялічым суму да больш чым 200 млн долараў», — сказаў Аляксей Багданаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».