Вы тут

Каментарый Ігара Карпава і Юрыя Горбіча


Каментарый загадчыка кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ Ігара Карпава і загадчыка кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый БелМАПА Юрыя Горбіча

Прачыталі тэкст нашага калегі, дацэнта Мікіты Салаўя, які звярнуўся да старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Іванаўны Качанавай праз сацыяльную сетку Фэйсбук. Гэта, вядома, добра, што цяпер ёсць магчымасць адкрыта выказаць сваё меркаванне. Аднак нас здзівілі і знервавалі як форма звароту да апанента, так і стылістыка размовы. Нам заўсёды здавалася, што ў сваёй працы мы не давалі магчымасці супрацоўнікам адчуваць сябе рабамі або гаспадарамі. Наадварот, стараемся забяспечваць іх рост і развіццё. Перакананыя, што гэта наша задача, з якой мы спраўляемся. На жаль, мабыць, стомленасць ад пандэмічнага года назапашваецца ва ўсіх нас і дае аб сабе знаць.


1. Мікіта Уладзіміравіч, як і многія высокакваліфікаваныя спецыялісты кафедраў, запрашаўся да абмеркаванняў сумесна, адкрыта і максімальна добразычліва разгляданых пытанняў (у тым ліку на дзяржаўным узроўні). Здзіўляе, што менавіта Мікіту Уладзіміравічу, як становіцца зразумела з яго ліста, не хапае зносін. Бо разам з усімі спецыялістамі, пачынаючы з вясны, ён прымаў удзел у нарадах камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, Міністэрства аховы здароўя і ў старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Іванаўны Качанавай. Менавіта яна збірала экспертаў у галіне інфекцыйных захворванняў. Па гэтых пытаннях у нас заўсёды была і ёсць магчымасць выказацца. Супрацоўнікі медыцынскіх кафедраў і ўніверсітэтаў, і акадэміі ўдзельнічалі ў нарадах, якія вызначаюць ключавыя моманты аказання дапамогі пацыентам з COVID-19. У нас усіх заўсёды была і ёсць магчымасць выказацца вочна, а не дыстанцыйна. На правах настаўніка я (прафесар Ігар Карпаў), напэўна, маю права сказаць: вы бачылі калі-небудзь мяне крыклівым і раздражнёным, размаўляючым з кожным з вас у непаважлівым тоне? Гэтага не было і не будзе. І як бы чалавек ні быў раздражнёны пры адстойванні сваёй правасці, тон дыскусіі павінен быць паважлівым, медычным і мужчынскім.

2. Сітуацыя паказала, што працаваць мы можам толькі ўсе разам. Прафесійна і без лішніх эмоцый. Цяпер урачы валодаюць асноўнымі прынцыпамі дыягностыкі і лячэння пацыентаў з новай каранавіруснай інфекцыяй. Мы навучыліся працаваць з гэтымі пацыентамі.

3. Сапраўды, прыкладна ў 20% пацыентаў захворванне можа працякаць цяжка (з развіццём дыхальнай недастатковасці), каля 5% такіх пацыентаў стануць яшчэ і рэанімацыйнымі. Апошнія і складаюць асноўную праблему. Што тычыцца статыстычных пытанняў, любы практыкуючы ўрач можа даваць каментарый з гэтай нагоды толькі з пэўнай доляй верагоднасці. Дадамо, што натуральны працяг захворвання ў людзей узроставых і з фонавымі захворваннямі з’яўляецца асабліва цяжкім і, на жаль, часам са смяротным зыходам на фоне ўскладненняў. Наш калега Мікіта Уладзіміравіч сам кажа пра гэта ў адным з сваіх інтэрв’ю інтэрнэт-выданню (3 лістапада). Паводле яго слоў, «мы можам не ведаць усе дэталі сістэмы рэгістрацыі гэтых выпадкаў на ўзроўні санітарна-эпідэміялагічнай службы...». Дарэчы, тое інтэрв’ю — прафесійнае і ўзважанае. Не варта было ў далейшым зрывацца на эмоцыі і супярэчнасці. Агульнавядома, што праца ў клініцы патрабуе цішыні і ўзважанага, спакойнага падыходу.

4. І яшчэ жадаем заўважыць — для ўрача няма розніцы, хто перад ім — сябар ці вораг, для ўрача няма розніцы — свой ці чужы, няма розніцы паміж маладым і ўзроставым — для ўрача ўсе роўныя, і ўсе маюць права на дапамогу. Будзем шанаваць тое, што напрацавана за час першай хвалі — узаемадапамога, пачуццё локця і прафесіяналізм. Мы ўсе — грамадзяне гэтай краіны. Нас значна большае аб’ядноўвае, чым падзяляе. Сэнс нашай працы цяпер — знізіць смяротнасць, справіцца з нагрузкай, якая выпала, дапамагаць адзін аднаму ў складаных сітуацыях. Кожны высокакваліфікаваны спецыяліст цяпер на рахунку і больш за ўсё прынясе карысці менавіта маючым патрэбу ў ёй пацыентам.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.