Чалавек ад зямлі


Механізатар адкрытага акцыянернага таварыства «Прынёманскі» — адной з самых вялікіх гаспадарак Навагрудскага раёна — Ігар Каранеўскі сёлета атрымаў ганаровае званне «Чалавек года» Гродзенскай вобласці. За дваццаць гадоў сумленнай працы ў гаспадарцы Ігар Аркадзевіч праявіў сябе як прафесіянал высокага класа. «Надзейны работнік і адданы нялёгкай справе», — так адзываюцца пра калегу іншыя механізатары і кіраўніцтва гаспадаркі.


Вясною Ігар сядае за руль лёгкага агрэгата «Раса» і арашае мінеральнымі ўгнаеннямі азімыя, сенажаці і пашы, летам і восенню на магутным кормаўборачным «Ягуары-850» нарыхтоўвае зялёную масу і сянаж, зімою працуе на звычайным колавым трактары. Аўтатрактарная тэхніка ў яго руках заўсёды дагледжаная, спраўная, чыстая, можна сказаць, прыгожая. Сам Ігар як сапраўдны гаспадар заўсёды выглядае акуратна, прывабна і сучасна. Яго партрэт упрыгожвае добрая ўсмешка. Не хаваю, мне было прыемна не толькі пазнаёміцца з гэтым аграрыем, але і фатаграфаваць яго.

У зводках поспехаў гаспадарак раёна «Прынёманскі» часта аказваецца ў лідарах. Магчыма, гэта і казённа, але поспех гаспадаркі робяць такія заўзятыя і працавітыя майстры сваёй справы, як і наш герой, — людзі ад зямлі.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».