Вы тут

У Беларусі — 112 870 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 94 337 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 14 лістапада ў Беларусі зарэгістраваны 112 870 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 1248 выпадкаў. 

94 337 чалавек больш не хварэюць.

Усяго праведзена 2 847 856 тэстаў на каранавірус. 

Памерлі 1039 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 53 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,3 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 11 млн заражаных, Індыя — больш за 8,7 млн, Бразілія — больш за 5,8 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

За якія парушэнні могуць прыпыніць работу магазінаў?

За якія парушэнні могуць прыпыніць работу магазінаў?

МАРГ час ад часу прыпыняе работу магазінаў.

Грамадства

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

Еш ананасы, яблыкі жуй! Як падтрымаць імунітэт без аптэчкі?

З авітамінозам у нас прынята змагацца па-старому...