Вы тут

Вусцішнымі чорнымі часамі...


***
Вусцішнымі чорнымі часамі
На бясплоднай ад крыві зямлі
Сцятымі ад болю галасамі
Беларусы ворагаў клялі.

Сёння ж — да апрычнікаў апрыкрых
На гарачым пераломе дзён
Рвецца з горла нестрыманы, хрыплы,
Самы страшны, жудасны праклён:

Тым, хто гвалціць гонар чалавечы,
Тым, хто топча годнасць нашу ў бруд,
Без віны збівае і калечыць
Ды страляць гатовы ў мірны люд;

Хто нахабна нам у твары хлусіць,
Хто ў Феміды з воч павязку рве,
Хто не дазваляе Беларусі
Нават крыкнуць, што яна — жыве...

Немач хай не возьме вашы рукі,
Не збяднеюць цалкам кашалькі.
Хай у твар вам плюнуць вашы ўнукі
І суседзі не дадуць рукі.

Хай у вамі спляжанай краіне
Больш павек не знойдзеце спакой.
Хай вам свеціць месяц на чужыне
У халоднай бессані начной.
                                                          Зміцер КУЗМЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хвойнае «жніво». Самыя халодныя месяцы года — гарачая пара для работнікаў лясгасаў

Хвойнае «жніво». Самыя халодныя месяцы года — гарачая пара для работнікаў лясгасаў

Калі вы думаеце, што светлыя лясы растуць самі па сабе, гэта вялікая памылка.

Калейдаскоп

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.