Вы тут

Трэнд на аднаўленне


Кітайская эканоміка захавае ўстойлівасць у чацвёртым квартале.


Па выніках трох кварталаў ВУП Кітая вырас на 0,7 працэнта ў гадавым вылічэнні, перавысіўшы 72,27 трлн. юаней (прыкладна $10,7 трлн), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Тэмпы росту эканомікі ўпершыню ў гэтым годзе апынуліся станоўчымі і захавалі ўстойлівую тэндэнцыю да аднаўлення і ў чацвёртым квартале года. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным статыстычным упраўленні КНР.

Як заявіла афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення Лю Айхуа, зараз у Кітаі назіраецца аднаўленне трох сектараў эканомікі — сітуацыя з аграрнай вытворчасцю спрыяльная, прамысловая вытворчасць паскараецца, а дзейнасць прадпрыемстваў індустрыі сэрвісу стабільна аднаўляецца.

Устойлівае аднаўленне эканомікі прадаставіла дастаткова падтрымкі ў павелічэнні занятасці і даходаў насельніцтва. Адзначаецца відавочная тэндэнцыя да аднаўлення ўнутранага попыту, асабліва спажывання, што ў сваю чаргу садзейнічае развіццю эканомікі.

Па словах Лі Айхуа, кітайская эканоміка мае аснову, умовы і ўпэўненасць у захаванні ўстойлівага аднаўлення ў чацвёртым квартале. Яна патлумачыла сваю выснову тым, што ў краіне ідзе актыўнае аднаўленне попыту, патэнцыял росту інвестыцый і спажывання вялікі. Да таго ж пастаянна паляпшаецца зварот індустрыі, а палітыка зніжэння падаткаў і збораў значна падтрымлівае цяжар суб’ектаў рынку.

Прэв’ю: d-russia.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».