Колькасць карыстальнікаў лічбавых платформаў для чытання ў Кітаі перавысіць 500 млн.
Паводле справаздачы даследчай кампаніі iResearch, у мінулым годзе колькасць карыстальнікаў лічбавых платформаў для чытання ў Кітаі склала 470 мільёнаў, а сёлета аб’ём гэтага рынка перавысіць 30 млрд. юаняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Цяпер чытачы выкарыстоўваюць лічбавыя платформы для чытання на працягу ўсяго дня, працягласць аднаразовага чытання 67.5% кітайцаў перавышае больш за 30 хвілін, 80% карыстальнікаў гатовыя плаціць за сваё задавальненне, набываючы любімыя кнігі.
У справаздачы адзначаецца, што аб’ём рынку лічбавага чытання ў Кітаі стабільна павялічваецца У мінулым годзе колькасць карыстальнікаў лічбавых платформаў для чытання апынулася на 8.8% больш у параўнанні з 2018-м. Сёлета, як чакаецца, што гэты паказчык перавысіць 500 млн.
Прэв’ю: russian.people.com.cn
Летась у краіне адбылося 5958 пажараў, на якіх загінулі 627 чалавек.
Расказала ўрач-тэрапеўт, загадчык аддзялення прафілактыкі 11-й гарадской паліклінікі Мінска Святлана ЯНУШКА.
Гiсторыя паралiмпiйскага спорту — паказчык развiцця краiны.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.