Вы тут

ЗША сталі найбуйнейшым пастаўшчыком Кітая


У сферы паслуг.


ЗША займаюць першае месца па аб’ёму экспарту паслуг у Кітай. Аб гэтым сведчаць дадзеныя Міністэрства камерцыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Сукупны аб’ём імпарту паслуг з ЗША ў Кітай з 2017 года склаў 257,45 млрд. долараў. Характэрнай рысай супрацоўніцтва ў сферы гандлю паслугамі з’яўляецца ўзаемная выгада, пры гэтым амерыканскія кампаніі адыгрываюць актыўную ролю ў развіцці гэтага сектара ў КНР.

Такія аб’ёмы паставак паслуг у Кітай таксама ў значнай ступені задавальняюць патрэбы амерыканскіх экспарцёраў, якія, у сваю чаргу, атрымліваюць прыбытак, тым самым спрыяючы развіццю эканомікі ЗША, адзначылі ў Мінкамерцыі.

Аднак гандлёва-эканамічныя спрэчкі паміж Кітаем і ЗША адчувальна ўплываюць на сітуацыю. У 2019 годзе аб’ём паставак паслуг з ЗША ў Кітай упаў на 4 працэнта ў гадавым вылічэнні да 83,47 млрд. долараў, што склала 16,6 працэнта ад сукупнага аб’ёму імпарту Кітая ў сферы гандлю паслугамі, вынікае з дадзеных міністэрства.

Прэв’ю: 3dnews.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».