Вы тут

Іу ў лічбавым фармаце


У найбуйнейшага ў свеце рынку малых тавараў з’явілася анлайн-платформа.


Гарадок малых тавараў Іу ( Yiwu China commodities City) афіцыйна запусціў анлайн-платформу, што стала ключавым крокам на шляху прасоўвання лічбавізацыі гэтага ўнікальнага гандлёвага праекта, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Анлайн-платформа www.chinagoods.com, якая была створана на аснове 75 тысяч фізічных крам на рынку Іу, абслугоўвае 2 мільёна мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія дзейнічаюць у першасным сегменце індустрыяльнага ланцужку.

За перыяд з пачатку працы ў тэставым рэжыме ў красавіку яна прыцягнула больш за 50 тыс. рынкавых суб’ектаў і звыш 500 тыс. зарэгістраваных пакупнікоў. «Новая анлайн-пляцоўка дазволіла пераўтварыць гандлёвую дзейнасць рынку Іу ў лічбавую форуму», — адзначыў старшыня праўлення кампаніі Zhejiang China Commodities City Group Чжаа Вэньгэ. Паводле яго слоў, у платформу інтэграваныя розныя функцыі, такія як дэманстрацыя тавараў і здзяйсненне здзелак куплі-продажу, інтэлектуальнае складаванне і лагістыка, спрошчанае мытнае афармленне і паслугі глабальных ланцужкоў паставак.

Іу — горад ва ўсходнекітайскай правінцыі Чжэцзян, які называюць «сусветным супермаркетам». У ім дзейнічае звыш 2 млн. мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія штогод пастаўляюць тавары ў 200 краін і рэгіёнаў свету. Нягледзячы на глабальную пандэмію каранавіруснай інфекцыі, дзякуючы паскарэнню лічбавай трансфармацыі Іу знайшоў новыя магчымасці для развіцця.

За дзевяць месяцаў 2020 года экспарт Іу вырас на 5,1 працэнта ў гадавым выражэнні. Акрамя таго, у горадзе было дастаўлена 4,73 млрд. пасылак. Па дадзеным паказчыку Іу заняў другое месца ў Кітаі, саступіўшы толькі Гуанчжоў.

Прэв’ю: canadetz.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».