На Кузьмінкі — свята ў гонар святых Кузьмы і Дзям’яна, а таксама свята развітання з восенню — у музейным комплексе «Дудуткі» Пухавіцкага раёна наладзілі ўрачысты запуск старажытнага ветрака.
Дудуткаўскі млын — сапраўдны помнік драўлянага дойлідства і адзіны ў краіне «жывы» вятрак, які быў пабудаваны напачатку дваццатага стагоддзя братамі Паляковымі з вёскі Бярозаўка Кармянскага раёна. У канцы стагоддзя ветраная мукамольная машына апынулася ў Дудутках і стала галоўным экспанатам музея. Пасля чарговай рэканструкцыі (а іх за гэты час было некалькі) вятрак зноў запусцілі. Запрасілі мясцовага праваслаўнага святара Дзіянісія Філімонава, каб асвяціць 14-метровую рэліквію.
Падчас імпрэзы на млынарскім падворку гучала сярэднявечная музыка ў выкананні гурта «Яварына», а гаспадыня падворка ў ролі «жонкі млынара» Святлана Багель сустракала нешматлікіх гасцей пышным караваем (з мукі новага ўраджаю) і частавала бульбай з печы ў маленькім музейчыку «Хата завозніка».
А потым Кузьмінкі працягваліся на галоўнай пляцоўцы музейнага комплекса, дзе працаваў сапраўдны каваль Аляксандр Лявіцкі.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Крысціна Пасечнік вырасла ў сям’і цыркавых артыстаў. Дзяцей у такіх сем’ях звычайна раз, два і ўсё. Але ў Бога на яе конт былі іншыя планы.
Аб тэлебачанні, сям'і, сакрэтах прыгажосці, здароўя і добрага настрою.
Асабісты погляд на тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма паўнавартаснае жыццё жанчыны, незалежна ад узросту і статусу.