Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


Расказваем цiкавыя навiны.


1. Арына Сабаленка — пераможнiца адзiночнага разраду турнiру WTA катэгорыi «International» — Upper Australia Ladies Linz. У фiнальным паядынку Арына абыграла сваю напарнiцу па дуэтах Элiз Мертэнс з Бельгii. Для перамогi з вынiкам 7:5, 6:2 беларускай тэнiсiстцы спатрэбiлася адна гадзiна i 42 хвiлiны.

Падчас спаборнiцтваў першая ракетка Беларусi была мацнейшая за iтальянку Жасмiн Паалiнi, вынiк сустрэчы — 6;4, 6:4. Затым яна ўпэўнена перамагла Стэфанi Фёгеле са Швейцарыi — 6:3, 6:0. Матч у 1/4 фiналу таксама скончыўся на карысць беларускай спартсменкi, яе сапернiца францужанка Асеан Дада атрымала траўму i не змагла працягнуць выступленне. У паўфiнале Арына правяла няпросты матч супраць Барбары Крэйчыкавай з Чэхii i перамагла з вынiкам 7:5, 4:6, 6:3.

Трафей у Лiнцы стаў трэцiм для Арыны Сабаленкi ў 2020 годзе. Да гэтага яна перамагала ў Досе i Остраве. Усяго ў калекцыi спартсменкi — восем тытулаў з мiжнародных турнiраў. Дзякуючы перамозе ў Лiнцы Арына паднялася на 10-ю пазiцыю ў рэйтынгу WTA.


2. Беларускiя спартсмены выступiлi на чэмпiянаце Еўропы па веласпорце на трэку, якi праходзiў у Балгарыi. Сярэбраны медаль у скрэтчы на 10 кiламетраў заваявала Ганна Церах. Яна лiдзiравала падчас вырашальнага заезду i толькi на апошнiм павароце прапусцiла наперад iтальянку Марцiну Фiданца. У iндывiдуальнай гонцы пераследу на тры кiламетры Ганна прыехала да фiнiшу шостая.

Другi сярэбраны медаль для беларускай каманды заваяваў Яўгенiй Каралёк. Яго шчаслiвая дысцыплiна — омнiум. Падчас гонкi ён набраў 116 балаў, пераможнiк брытанец Мэцью Уолс апярэдзiў яго на 12 пунктаў. У скрэтчы Яўгенiй Каралёк заняў дзявятае месца.

За адзiн крок да п'едэстала застаўся Раман Раманаў, якi заняў 4-е месца на дыстанцыi 40 кiламетраў. Па вынiках гонкi з выбываннем на чацвёртым месцы размясцiўся Раман Цiшкоў. У каманднай гонцы пераследу беларуская каманда ў складзе Мiхаiла Шэметава, Рамана Цiшкова, Яўгенiя Каралька i Дзянiса Мазура прыехала да фiнiшу чацвёртая.


3. Футбалiсты нацыянальнай зборнай Беларусi перамаглi каманду Лiтвы з вынiкам 2:0 у перадапошнiм паядынку групавога этапу Лiгi нацый УЕФА. Пятую сустрэчу ў 4-й групе лiгi С правялi на поле мiнскага стадыёна «Дынама». Першы гол забiў Яўгенiй Яблонскi, а праз 15 хвiлiн перавагу беларускай каманды падвоiў Максiм Эбонг. Пасля перапынку лiтоўцы не змаглi змянiць вынiк першага тайма. Дзякуючы гэтай перамозе беларусы маюць 10 балаў i займаюць першае месца ў сваёй групе. У паядынках заключнага тура 18 лiстапада беларускiя футбалiсты сустрэнуцца ў Тыране з камандай Албанii.

Футбалiсты маладзёжнай зборнай Беларусi (U-21) прайгралi адборачны турнiр першынства Еўропы 2021 года. З вынiкам 0:5 у выязным матчы яны ўступiлi камандзе Нiдэрландаў. На 18 лiстапада ў беларусаў быў запланаваны выязны матч з нарвежскай дружынай, але ён адменены ў сувязi з эпiдэмiялагiчнай сiтуацыяй.


4. «Дынама-Мiнск» абыграў нурсултанскi «Барыс» у матчы чэмпiянату Кантынентальнай хакейнай лiгi. Вынiк выязной сустрэчы — 4:1. Адкрыў рахунак сустрэчы Брэндан Козун, акрамя яго, шайбы ў вароты сапернiка адправiлi Ягор Шаранговiч i Кiрыл Варонiн. Гэта трэцяя выязная перамога «зуброў». Раней яны перамаглi хабараўскi «Амур» з вынiкам 2:1. Беларусы святкавалi перамогу i пасля матча з «Сiбiр'ю», сустрэча ў Новасiбiрску скончылася з вынiкам 6:0. Наступную гульню «Дынама-Мiнск» правядзе дома — 19 лiстапада на «Мiнск-Арэне» хакеiсты сустрэнуцца з сапернiкамi з клуба «Сочы».


5. У Мiнску адбыўся Кубак Беларусi па грэка-рымскай барацьбе. Выйграла кубак каманда Мiнскай вобласцi, прадстаўнiкi якой былi найлепшыя ў пяцi з дзесяцi вагавых катэгорый. Асаблiва адзначылiся Ягор Бяляк (63 кг), Вiктар Сасуноўскi (82 кг), Кiрыл Маскевiч (85 кг), Павел Глiнчук (97 кг) i Iлья Юдчыц (130 кг). Другое месца ў камандным залiку занялi спартсмены Мiнска. Дзякуючы Аляксандру Джафараву (55 кг) яны запiсалi на свой рахунак перамогу ў адной катэгорыi. Замкнулi тройку наймацнейшых каманд прадстаўнiкi Гродзенскай вобласцi. Два залатыя медалi для каманды выйгралi Саслан Даураў (67 кг) i Павел Лях (77 кг).

Усяго на турнiры выступiлi 130 спартсменаў з усёй краiны. Розыгрыш Кубка Беларусi стаў праверкай сiл перад асабiстым кубкам свету, якi пройдзе ў снежнi ў Бял-градзе.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крынiц

Загаловак у газеце: Арына Сабаленка — пераможнiца мiжнароднага турнiру

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?