Вы тут

Вятрак i яго гаспадыня


Некалi Беларусь славiлася сваiмi млынамi — вадзянымi i ветранымi. Ветраныя называлiся проста — вятрак. Хоць той час незваротна мiнуў, але млыны з ветранымi рухавiкамi засталiся ў музеях пад адкрытым небам. У музейным комплексе «Дудуткi» ў Пухавіцкім раёне захаваўся самы стары драўляны шатровы вятрак, пабудаваны яшчэ ў 1905 годзе.


Вядома, цяпер ён — сапраўдны рарытэт i музейная каштоўнасць, помнiк сялянскага дойлiдства i матэрыяльнай культуры Беларусi. Пра гэта ведае i заўсёды расказвае Святлана Багель — супрацоўнiца музея i гаспадыня «Хаты завознiка» на дудуткаўскiм млынаровым падворку. Гэтымi днямi Святлана Рыгораўна паклiкала цiкаўных на вельмi рэдкую «iмпрэзу» — запуск рэканструяванага ветрака. Справа ў тым, што гiстарычны мукамольны агрэгат доўгi час быў на «капрамонце» — рамантавалi яго драўляны механiзм, выраблялi дубовыя дэталi, мянялi падрубу. У час восеньскага народнага свята «Кузьмiнкi» (а гэта свята млынароў i кавалёў), турыстычны аб'ект iзноў «ажыў», запрацаваў, закруцiлiся яго «махi» альбо «лопасцi», пайшлi жорны. Перад запускам, як i належыць, вятрак асвяцiлi на доўгi век i плённую працу.

Святлана Багель даглядае вятрак i праводзiць тут экскурсii ўжо трынаццаць гадоў — яна дасканала ведае асабiстыя гiсторыi майстроў, якiя стварылi гэты цуд, i незайздросную «долю» драўлянага асiлка. У сваiм прыгожым строi, вышытым уласнымi рукамi, яна заўсёды ветла сустракае гасцей у ролi самой жонкi млынара.

Анатоль КЛЯШЧУК

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.