Вы тут

Мурал да 90-годдзя са дня нараджэння Караткевіча з'явіцца на сцяне шматпавярховіка ў Оршы


У Оршы на сцяне шматпавярхоўкі з'явіцца мурал да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Пра гэта праінфармавала ў Facebook у групе фестывалю «Вандроўны фэст Уладзіміра Караткевіча» літаратар і перакладчыца Марыя Мартысевіч.


Эскіз Андрэя Балабіна.

Працы над пано на тарцы дома па вуліцы Жан-Поля Марата, 2 ужо пачаліся. Аўтар — аршанскі мастак Дзмітрый Талкачоў. У эскізе выкарыстаны малюнкі Караткевіча і фрагменты яго рукапісаў.

Сцяна шматпавярховіка выходзіць на вуліцу імя беларускага класіка і знаходзіцца за пару метраў ад дома, дзе ён нарадзіўся. Тэматычны малюнак на тарцы будынка надасць асаблівую атмасферу ўсёй вуліцы і зробіць яе больш утульнай для прагулак. Работы плануюць скончыць 23 лістапада.

«Вандроўны фэст Уладзіміра Караткевіча» — культурная ініцыятыва, якая з’явілася ў 2019 годзе. У гэтым годзе яна пройдзе ў канцы лістапада ў анлайн-фармаце.

Фота: Palina Stsepanenka / facebook.com

Мурал з’явіцца па ініцыятыве бізнэсоўца і мецэната Андрэя Балабіна, які выкупіў дом пісьменніка ў кастрычніку 2018 года. У ім Уладзімір Караткевіч напісаў адзін з самых вядомых сваіх твораў — «Дзікае паляванне караля Стаха». Прадпрымальнік збіраецца прывесці ў парадак дом, а побач з ім пабудаваць сучасны музей беларускага класіка.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.