Вы тут

Для барацьбы з COVID-19 мабiлiзуюць усе лабараторыi i прыцягваюць студэнтаў-медыкаў


Мiнiстэрства аховы здароўя мабiлiзуе ўсе рэсурсы, неабходныя для тэсцiравання на каранавiрусную iнфекцыю. Для гэтага перапрафiлююцца ўсе лабараторыi, на базе якiх могуць выконвацца даследаваннi метадам ПЛР, паведамляе прэс-служба Мiнiстэрства аховы здароўя.


Як i падчас першай хвалi COVID-19, зараз будуць задзейнiчаныя рэсурсы прыватных медыцынскiх цэнтраў i лабараторных сетак. Пры гэтым ведамства выказала падзяку кiраўнiкам прыватных лабараторый за падтрымку i ўзаемадапамогу. Усяго ў Беларусi больш за паўсотнi лабараторый маюць права праводзiць тэсцiраванне на каранавiрусную iнфекцыю метадам ПЛР.

Да аказання медыцынскай дапамогi пацыентам з COVID-19 прыцягнута i больш за 2,5 тысячы студэнтаў старэйшых курсаў медунiверсiтэтаў. Адпаведны загад № 1174 ад 6 лiстапада падпiсаны ў Мiнiстэрстве аховы здароўя.

Адзначым, што такая практыка ў медыцынскiх унiверсiтэтах традыцыйная. Восенню цi вясной, з улiкам пагаршэння санiтарна-эпiдэмiялагiчнага становiшча, студэнты старэйшых курсаў, якiя атрымлiваюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцях «лячэбная справа», «педыятрыя», «медыка-псiхалагiчная справа», накiроўваюцца ў арганiзацыi аховы здароўя. Вясной падчас першай хвалi яны ўжо аказвалi такую дапамогу.

Кiраўнiцтва ўнiверсiтэтаў мусiць забяспечыць умовы для самастойнага засваення студэнтамi прапушчаных адукацыйных праграм. Гаворка iдзе пра тое, што тэмы, якiя засталiся да сесii, студэнты павiнны асвоiць самi — у вольны ад работы час.

Для падрыхтоўкi студэнтаў да работы з COVID-19 ва ўсiх унiверсiтэтах арганiзаваны часовыя сiмуляцыйныя цэнтры iмiтацыi «чырвонай зоны». Яны неабходныя для адпрацоўкi студэнтамi навыкаў аказання дапамогi пацыентам з COVID-19, у тым лiку для навучання правiльнаму прымяненню сродкаў iндывiдуальнай аховы.

На перыяд удзелу ў аказаннi меддапамогi студэнтам даюць права працаваць на пасадах медработнiкаў, якiя адпавядаюць узроўню iх падрыхтоўкi. Аплачвацца праца будзе паводле займаемай пасады, уключаючы надбаўку за работу ва ўмовах, звязаных з COVID-19. Студэнты будуць забяспечаны неабходнымi сродкамi iндывiдуальнай аховы. А дапамога сiстэме аховы здароўя залiчыцца як вытворчая практыка.

Тым часам абавязковы масачны рэжым паступова ўвядуць па ўсёй краiне. Пра гэта паведамiў галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Аляксандр Тарасенка. З учарашняга дня ён уведзены ва ўсiх раёнах Вiцебскай i Мiнскай абласцей. На мiнулым тыднi яго ўвялi ў Мiнску, Магiлёве i Бабруйску, Гомельскай вобласцi i Брэсце, Наваполацку i Полацку, а таксама iншых раёнах i гарадах. Апошняе слова аб увядзеннi такiх мер застаецца за мясцовымi ўладамi, якiя адсочваюць эпiдэмiялагiчную абстаноўку.

— Месцаў хапае, ёсць запас, рэзерв. У выпадку неабходнасцi ёсць план па разгортваннi дадатковых ложкаў для барацьбы з каранавiруснай iнфекцыяй. Для пацыентаў з COVID-19 у бальнiцах задзейнiчана каля 30 % ложкавага фонду, — расказаў Аляксандр Тарасенка.

Ён адзначыў, што па цяжары працякання хваробы рознiцы ў другую хвалю у параўнаннi з першай няма.

У Беларусi на 16 лiстапада зарэгiстравана 115 тысяч 448 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за суткi склаў 1263 выпадкi.

Паправiлiся i выпiсаныя 96 тысяч 462 пацыенты, у якiх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19 (619 за суткi). За ўвесь перыяд распаўсюджвання iнфекцыi на тэрыторыi краiны памерлi 1053 пацыенты з выяўленай каранавiруснай iнфекцыяй (сем за суткi). Усяго праведзена 2 мiльёны 903 тысячы 032 тэсты (20 289 за суткi).

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: gtrkkursk.ru

Загаловак у газеце: Задзейнiчаць дадатковыя рэсурсы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.