Вы тут

Экалагічная палітыка — у цэнтры ўвагі


Кіраўніцтва Мінпрыроды пастаянна праводзіць сустрэчы з грамадзянамі для абмеркавання актуальных экалагічных праблем і пошуку пунктаў судакранання для іх вырашэння. Не стаў выключэннем і апошні тыдзень.


Ад адходаў да змены клімату

Першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Баляслаў Пірштук сустрэўся са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Як расказалі ў Мінпрыроды, у мерапрыемстве ўзялі ўдзел студэнты, якія праходзяць навучанне па спецыяльнасці «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў», якія ў будучым стануць інжынерамі, хімікамі, эколагамі на прамысловых прадпрыемствах краіны.

Галоўнай тэмай для абмеркавання стала экалагічная сітуацыя ў краіне, сферы дзейнасці і адказнасці прыродаахоўных ведамстваў.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі закранулі некалькі актуальных пытанняў. У прыватнасці, студэнтаў цікавілі тэмы рэгулявання абыходжання з адходамі, якасці вады, перспектывы развіцця электратранспарту ў Беларусі. Узнімаліся таксама такія пытанні, як бяспека для навакольнага асяроддзя і здароўя чалавека ўведзеных аб'ектаў прамысловасці, у тым ліку Беларускай АЭС, маніторынг за станам навакольнага асяроддзя, змена клімату, міжнароднае супрацоўніцтва.

Захаваем помнікі прыроды!

Асабісты прыём грамадзян правёў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Гарошка, які на мінулым тыдні з рабочым візітам наведаў Брэсцкую вобласць.

Сярод пытанняў, якія закраналіся падчас прыёму, многія датычыліся захавання біялагічнай разнастайнасці, аховы помнікаў прыроды. Гэта праблема небяспечных дрэў на тэрыторыі батанічнага помніка прыроды мясцовага значэння «Парк «Дубае» Пінскага раёна; захаванне дубоў, якія растуць каля вуліцы Лугавой вёскі Талмачава Столінскага раёна; устаноўка таблічак каля дрэў на тэрыторыі батанічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Парк «Маньковіцкі» ў Століне. Абмеркавалі таксама і пытанне стварэння вытворчасці разліву вады са свідравіны, размешчанай на тэрыторыі Пінскага раёна.

Усе звароты, якія паступілі на прыёме грамадзян, Аляксандр Гарошка узяў пад асабісты кантроль. Па фактах зваротаў намеснік міністра даў даручэнні Пінскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя неадкладна адрэагаваць і вырашыць праблемныя пытанні ў рамках прыродаахоўнага заканадаўства.

Таксама намеснік міністра сустрэўся з працоўным калектывам Пінскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Вераніка КОЛАСАВА

Фота прэс-службы Мінпрыроды

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».