Вы тут

Алімпійскія чэмпіёны атрымалі ўзнагароды НАК Беларусі


Славутыя беларускія спартсмены — алімпійскія чэмпіёны розных гадоў удастоены ўзнагарод Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка ўзнагародзіў ганаровымі знакамі «За заслугі ў развіцці алімпійскага руху ў Беларусі» велагоншчыка Уладзіміра Камінскага і гандбаліста Андрэя Барбашынскага. Уладзімір Камінскі — чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1976 года ў Манрэалі, Андрэй Барбашынскі выйграў алімпійскае «золата» ў Барселоне ў 1992 годзе. Алімпійская чэмпіёнка ў кіданні дыска 2000 года Эліна Зверава ўшанавана Ганаровай граматай Нацыянальнага алімпійскага камітэта.


Узнагароджанне спартсменаў адбылося перад рабочай нарадай па падрыхтоўцы да XXXІІ летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа і XXІV зімовай Алімпіяды ў Пекіне-2022. Удзел у нарадзе прынялі намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, кіраўнікі 37 спартыўных федэрацый, а таксама цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі, спартсмены і трэнеры.

«Кожны атлет імкнецца выступіць на Алімпійскіх гульнях і трапіць на п'едэстал гонару, гэта самая запаветная мара ўсіх спартсменаў. Да такійскіх гульняў засталося крыху больш за паўгода, і таму зараз неабходна аператыўна прымаць рашэнні па падрыхтоўцы да галоўнага старту з улікам сітуацыі з пандэміяй каранавіруса», — перадае словы першага віцэ-прэзідэнта НАК БелТА.

Беларускія спартсмены заваявалі 71 ліцэнзію на Алімпійскія гульні ў Токіа, аднак гэта не мяжа. Плануецца, што да заканчэння тэрміну выканання алімпійскіх нарматываў (чэрвень 2021 года) беларусы могуць атрымаць каля 100 ліцэнзій.

XXXІІ летнія Алімпійскія гульні пройдуць у Токіа з 23 ліпеня да 8 жніўня 2021 года. Усяго будзе разыграна 339 камплектаў медалёў у 33 відах спорту.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».