Вы тут

Даніна павагі Герою


Памяць Героя Савецкага Саюза Пятра Купрыянава ў чарговы раз ушанавалі ў Латвіі, дзе ён пахаваны


Вя нок да абел іс ка Ге рою Са вец ка га Са ю за Пят ру Куп ры я на ву ўс кла дае Ча со вы па ве ра ны ў спра вах Бе ла ру сі ў Лат віі На тал ля Садоўская

3 лістапада Часовы павераны ў справах Беларусі ў Латвіі Наталля Садоўская, Першы сакратар Амбасады Беларусі ў Латвіі Юры Колесаў і кіраўнік Беларускай суполкі “Мара” горада Ліепаі Віктар Янцэвіч усклалі вянок да абеліска ў памяць пра Героя Савецкага Саюза Пятра Іванавіча Купрыянава, ураджэнца ранейшага мястэчка Жодзіна Мінскай вобласці. Як газета пісала раней, абеліск усталяваны на месцы гібелі Героя — пры хутары Лідумніекі Скрундскага краю.

Пётр Купрыянаў нарадзіўся ў 1926-м, і маладым здзейсніў подзвіг. Ён пайшоў добраахвотнікам на фронт у ліпені 1944-га, калі Чырвоная армія выгнала фашыстаў з Беларусі. А 2 лістапада 1944 года, удзельнічаючы ў баях па ліквідацыі акружанай фашысцкай групоўкі ў Прыбалтыцы, загінуў у баях за пасёлак Нікрацэ, закрыўшы грудзьмі амбразуру варожага дзота.

У ходзе мемарыяльнай імпрэзы дыпламаты Амбасады й старшыня суполкі прымацавалі на абеліск фатаграфію Героя. Толькі цяпер з’явілася яна на помніку. Спецыяльна для таго была замоўлена й дастаўлена прадстаўнікамі Амбасады. І ў чарговы раз наведзены парадак вакол мемарыяльнага месца, дзе пахаваны герой-беларус.

На імпрэзе таксама прысутнічала Агрыта Барыса, жыхарка хутара Лідумніекі, на прыватнай тэрыторыі якога знаходзіцца абеліск. Агрыта шмат часу, яшчэ са школьных гадоў ведае пра Пятра Купрыянава, пасільна дапамагае ў падтрыманні парадку на прылеглай тэрыторыі. Паводле яе слоў, яна штогод у памятны дзень гібелі Героя ўскладае кветкі на гэтым месцы. А з 2018-га актывісты Беларускай суполкі “Мара” ўзялі шэфства над месцам гібелі Пятра Купрыянава, значную частку работ па ўборцы тэрыторыі праводзіць непасрэдна Віктар Янцэвіч.

Анжэла Фаміна, г. Ліепая.

Фота: Амбасада Беларусі ў Латвіі

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

Байцы 174-га стралковага палка загінулі пры вызваленні вёскі Шылін.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Вольга Шпілеўская: Журналістыка — гэта маё жыццё!

Вольга Шпілеўская: Журналістыка — гэта маё жыццё!

Журналіст ўзначаліла прадстаўніцтва Міжнароднай тэлерадыёкампаніі «Мір» у нашай краіне.

Грамадства

«Чырвоная лінія» для дзвюх жанчын. Ці могуць свякрухі і нявесткі жыць дружна?

«Чырвоная лінія» для дзвюх жанчын. Ці могуць свякрухі і нявесткі жыць дружна?

Адносіны са сваёй маці і свякрухай — гэта дзве зусім розныя гісторыі.