Вы тут

Топ-5 кнiг Выдавецкага дома «Звязда» для дзяцей розных узростаў


1. Кацярына Хадасевiч-Лiсавая. «Знаёмцеся — Падабайк@!»

Вы хацелi б мець унiкальны гаджэт, якi нiколi не патрабуе зарадкi, абсалютна не расходуе трафiк, не псуе зрок, не «глючыць»? Ён дае карысную iнфармацыю, вядзе ў свет фантазii, пашырае слоўнiкавы запас, дорыць магчымасць знаёмiцца ў Сусветным сецiве з новымi сябрамi, гуляць у настольную гульню i вясёлую вандрульню з прызам для самых уважлiвых i актыўных карыстальнiкаў... Бярыце ў рукi гэтую кнiгу i знаёмцеся з сiмпатычным вiртуальным героем, якога ведае ўвесь свет.

2. Ева Нэм. «Вялiкi спектакль для Сонечкi»

Другое выданне ў серыi «Кнiга Чараўнiцтва». Разам з героямi кнiгi пры дапамозе чарадзейнага куфэрка чытачы могуць перанесцiся ў мiнулыя часы i пазнаёмiцца з легендамi i захапляльнымi фактамi беларускай гiсторыi, пакатацца па Белавежскай пушчы, навучыцца танцаваць вальс i даведацца шмат цiкавай i карыснай iнфармацыi, а таксама трапiць на майстар-клас па стварэннi «жывой» кнiгi.

3. Павел Гушынец. «Тата, раскажы пра мяне гiсторыю!»

Навошта Баба-Яга прыляцела ў дзiцячы садок? Чаму самую вялiкую лыжку кашы трэба з'ядаць не за маму i не за тату, а за... дзядзьку-сантэхнiка? Як растлумачыць хлопчыку-забiяку, што яго паводзiны маглi б быць лепшыя, — пакараць цi пагаварыць? Шукайце адказы на гэтыя i многiя iншыя пытаннi ў кнiзе.

4. Анатоль Зэкаў. «Непаслухмяны Чмелiк»

З кнiгi юныя чытачы даведаюцца, чаму зязюля лiчыць гады, як Зорка стала Бярозкай, аб чым крычыць Сойка, чаму птушкi не сiвеюць, за што Сароку называюць манюкай, а Чарапаху — лянiвай. Кожная казачная гiсторыя вучыць дзяцей быць добрымi, спагадлiвымi i справядлiвымi, перасцерагае iх ад дрэнных учынкаў. У зборнiк таксама ўключаны пераклады казак народаў свету.

5. Вольга Нiкольская. «I зноў агенты «КолбаФiрЖык»

Вас чакае дэтэктыўная гiсторыя, у якой кемлiвыя каты Каўбаса i Кефiр ды сабака Рыжык расследуюць таямнiцы, трапляючы ў розныя сiтуацыi. У новай кнiзе знiкае якраз адзiн з хвастатых агентаў — сабака Рыжык, якi iдзе купацца i не вяртаецца. Сляды прыводзяць у пункт часовага ўтрымання жывёл. Але цi здолеюць каты ўратаваць сябра? Бо калi сабаку не забярэ з прытулку новы гаспадар, то ён загiне... Здаецца, у герояў ёсць план!

Прэв’ю: pinterest.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?