Вы тут

Гатуем буракi па-карэйску і гарбузовы маннiк


Буракi па-карэйску

Спатрэбiцца: буракi сырыя — 3 шт., цыбуля рэпчатая — 1 шт., часнок — 3 зубкi, каляндра — 1 чайная лыжка, чырвоны молаты перац — 0,5 чайнай лыжкi, воцат — 0,5 сталовай лыжкi.

Сырыя буракi надзерцi на тарцы, трошкi пасалiць i дадаць воцат. Пакiнуць марынавацца на дзве-тры гадзiны, пасля чаго злiць сок, якi з'явiўся. Цыбулю падсмажыць на алеi да цёмна-залацiстага колеру i дастаць з патэльнi (яна больш не патрэбна). Трэба палiць гэтым, яшчэ цёплым, алеем нашы марынаваныя буракi i адразу ж дадаць здробнены часнок, чырвоны перац i змолатую каляндру. Можна дадаць крыху цукру для больш яркага смаку.


Гарбузовы маннiк

Спатрэбiцца: гарбуз — 300 г, манка — 200 г, яйкi — 2 шт., цукар — 200 г, кефiр — 200 мл, пшанiчная мука — 200 г, масла — 100 г, ванiльны цукар — 5 г, разрыхляльнiк — 10 г. Для залiвання: цукар — 60 г, лiмон — 120 г. Для ўпрыгожвання: цукровая пудра — 20 г. Алей для змазвання формы.

Манныя крупы насыпаць у мiску, залiць кефiрам, пакiнуць на 30 хвiлiн, каб яны набраклi.

З гарбуза ачысцiць лупiну, выдалiць насенне, мякаць надзерцi на сярэдняй тарцы.

Надзерцi на тарцы цэдру з лiмона, затым разрэзаць яго напалам i выцiснуць сок.

Масла пакаёвай тэмпературы выкласцi ў ёмiстасць, насыпаць звычайны i ванiльны цукар, убiць яйкi, расцерцi сталовай лыжкай або ручной калатоўкай.

У падрыхтаваную масу выкласцi набраклую манку з кефiрам, змяшаць, дадаць гарбуз i цэдру лiмона, паўторна змяшаць.

Затым насыпаць муку з разрыхляльнiкам, замяшаць цеста, яно атрымлiваецца не крутое, але досыць густое.

Форму для выпечкi змазаць алеем, выкласцi ў яе цеста, адправiць у духоўку, разагрэтую да 180 градусаў, i выпякаць 45— 55 хвiлiн, гатоўнасць правяраць драўлянай зубачысткай.

Пакуль маннiк выпякаецца, прыгатуем сiроп для насычэння. Лiмонны сок працадзiць праз дробнае сiта, далiць вады так, каб агульны аб'ём быў не больш за 100 мл, пералiць у рондаль, дадаць цукар i паставiць на агонь. Давесцi сiроп да кiпення, трымаць на слабым агнi пяць хвiлiн.

Дастаць маннiк з духоўкi i, не вымаючы з формы, адразу ж палiць лiмонным сiропам.

Засталося пасыпаць ласунак цукровай пудрай i падаць на стол.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».