Ёсць такiя дзеткi, якiм вельмi не падабаюцца шапкi, i пры першай жа магчымасцi яны стараюцца iх зняць, а вось з такой справiцца будзе няпроста.
На памер галавы 45— 48 см спатрэбiцца 100 г пражы (120 м / 50 г) i пруткi № 3.
Крыжападобным наборам набраць 50 петляў i вязаць рызiнкай 2 на 2 30 радоў (перад), работу адкласцi.
Затым таксама звязаць на 50 петляў другую дэталь, але ўжо крыху даўжэйшую — 40 радоў (спiнка), далей абедзве дэталi замкнуць у круг i вязаць па крузе 30 радоў.
На пярэдняй палове закрываем сярэднiя 18 петляў i працягваем вязанне, закрываючы з кожнага боку ў кожным другiм радзе па 2 пятлi пяць разоў, павiнна застацца ў рабоце 62 пятлi i вяжам вышыню нашай шапачкi (прыкладна 15 см) i потым дзелiм на тры часткi 20, 22, 20 петляў i вяжам, як пятку шкарпэткi, павiнны на прутку застацца 22 пятлi, затым вяжам рызiнку 1 на 1 па авале твару 10 радкоў i закрываем петлi.
Паведаміла Людміла Аляксееўна, якая загадвае фельчарска-акушэрскім пунктам і з'яўляецца фельчарам, акушэркай, медсястрой у адной асобе.
Ужо ў гэтыя выхадныя на Гомельшчыне.
Сіла мастацтва — гэта як сіла жыцця: пра яе можна наогул не думаць, але калі яе аднойчы адчуў, то будзеш клапаціцца, каб не страціць.
Пасля значнага вясновага «хапуна», на майскія святы рынак злёгку астыў.