Вы тут

Краіны СНД зацікаўлены ў арганізацыі сумесных мерапрыемстваў у сферы культуры — Бондар


Краіны Садружнасці зацікаўлены ў арганізацыі сумесных мерапрыемстваў у сферы культуры. Аб гэтым сёння ў час XXXV пасяджэння Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД заявіў старшыня савета, міністр культуры Беларусі Юрый Бондар, перадае БЕЛТА.


«На працягу многіх гадоў савет з’яўляецца не толькі каардынатарам у галіне культуры ў краінах Садружнасці, але і дае ўнікальную магчымасць дэманстраваць культурную разнастайнасць дзяржаў СНД. Вопыт яго работы сведчыць аб павышэнні зацікаўленасці дзяржаў СНД у арганізацыі і правядзенні сумесных мерапрыемстваў у сферы культуры, якія адпавядаюць мэтам Канцэпцыі супрацоўніцтва краін Садружнасці ў гэтай галіне», — адзначыў Юрый Бондар.

Паводле яго слоў, захаванне і развіццё форм культурнага самавыяўлення і дыялогу ўсё больш становіцца асновамі дыпламатыі дзяржаў, садзейнічаючы пераадоленню рознагалоссяў і збліжэнню ўзаемных інтарэсаў. «Несумненна, асаблівая роля ў выпрацоўцы гэтых механізмаў павінна належаць нашаму савету. Фундаментам такой стратэгіі з’яўляецца прызнанне каштоўнасцей міжкультурнага дыялогу, які ў выніку становіцца дыялогам паміж людзьмі, ахопліваючы ўсе групы насельніцтва і садзейнічаючы папулярызацыі агульных каштоўнасцей і ідэалаў, умацаванню інтэграцыйных асноў садружнасці дзяржаў», — дадаў міністр.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».