Вы тут

Раім схадзіць


«Залатая раніца беларускага Адраджэння», Выстава адной карціны, «Фаўст» і іншае — афіша «Звязды».


Спектакль «Фаўст» у Вялікім тэатры

Дзе: Вялікі тэатр Беларусі, г. Мінск, пл. Парыжскай камуны, 1

Калі: 8 студзеня

Колькі каштуе: 7,50 BYN — 52 BYN

Пастаноўка рэжысёра Ганны Маторнай.

У Вялікім тэатры оперная гісторыя легендарнага доктара ўжо атрымлівала сцэнічнае ўвасабленне, і кожны раз над ёй працавалі не менш легендарныя майстры: упершыню беларускія артысты ажывілі «Фаўста» яшчэ ў 1928 годзе, гэта была першая пастаноўка «прабацькі» тэатра — музычнага тэхнікума, ажыццёўленая пад мастацкім кіраўніцтвам А.Бессмяротнага і выкананая на беларускай мове; другі раз опера была пастаўлена ў 1950 дырыжорам Т. Каламійцавай, рэжысёрам В. Шахраем, мастаком С. Мікалаевым і балетмайстрам К. Мулерам; трэці раз — у 1972 годзе, у пастановачную групу ўвайшлі дырыжор І. Абраміс, рэжысёр С. Штэйн, мастак Я. Ждан, балетмайстар С. Дрэчын. Апошняя пастаноўка пратрымалася ў рэпертуары тэатра да 90-х гадоў ХХ стагоддзя.

Цяперашняя пастаноўка гісторыі легендарнага доктара Фаўста — гэта, па словах рэжысёра-пастаноўшчыка, «тая самая гісторыя»: гісторыя, якая прымушае разважаць пра тое, хто мы, навошта мы тут і што варта зрабіць нам для таго, каб тыя, хто прыйдуць пасля нас, можа быць, жылі лепш чым мы ці хаця б задумаліся пра тое, што не варта губляць».


Літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Залатая раніца беларускага Адраджэння»

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, г. Мінск, ул. Багдановіча, 13

Калі: па 31 снежня

Колькі каштуе: 1,5 BYN — школьнікі і студэнты; 3 BYN — поўны.

У 2020 годзе мы святкуем юбілеі паэтаў і празаікаў міжваеннага пакалення: 120-годдзе Кузьмы Чорнага, Уладзіміра Дубоўкі, Аркадзя Моркаўкі, Уладзіміра Жылкі, Сымона Баранавых, 115-годдзе Уладзіміра Хадыкі, Петруся Броўкі, Пятра Глебкі, Яна Скрыгана, Юркі Гаўрука, Іларыя Барашкі, Алеся Пальчэўскага, Янкі Бобрыка, Юркі Віцьбіча, 110-годдзе Аляксандра Міронава, Зямы Піваварава, Змітрака Астапенкі, Алеся Кучара.

Экспазіцыя праходзіць у рамках аднайменнага асветніцка-выставачнага праекта «Залатая раніца беларускага Адраджэння», які прысвечаны знакамітым постацям і знакавым падзеям у гісторыі беларускай літаратуры 1920-30-х гадоў, і супрацоўніцтва Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, часопісам «Маладосць» і ў межах віртуальнага праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця».

1920-30 гг. — адны з самых яскравых старонак у гісторыі культуры Беларусі. Маладыя літаратары імкнуліся да творчага гуртавання, аб’ядноўваліся ў суполкі «Маладняк» і «Узвышша». Пра тыя часы яны стваралі шэдэўры, знакавасць і значнасць якіх сёння не падлягае сумненням. Лейтматывам твораў таго часу была раздвоенасць у грамадстве і ў чалавеку, панаванне абуральнай стыхіі і прадчуванне вялікіх зменаў.

На экспазіцыі прадстаўлены рэдкія дакументы, асабістыя рэчы, кнігі з аўтографамі, фотаздымкі і рукапісы з фондаў музея, а таксама копіі фотаздымкаў і дакументаў дэлегатаў І-га з’езда літаратурнага аб’яднання «Маладняк» з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Час: штотыдзень з панядзелка па пятніцу ўключна з 9:30 да 17:30. У сераду з 9:30 да 19:00.


Выстава адной карціны

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, г. Мінск, вул. Някрасава, 3

Калі: па 31 снежня

Колькі каштуе: 5 BYN — поўны, 2 BYN — льготны

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3) запрашае гасцей на выставу на аснове віртуальнага праекта да юбілею цэнтра. У рамках спецыяльнага праекта, прысвечанага 5-годдзю НЦСМ, вясной 2020 года наведвальнікі старонак у сацыяльных сетках галасавалі за кірункі ў беларускім мастацтве, інфармацыю пра якія яны хацелі б даведацца на прыкладзе работ з калекцыі цэнтра.

На галасаванне прадстаўляліся наступныя напрамкі:

  • мастацтва савецкага перыяду,
  • работы народных і заслужаных мастакоў Беларусі,
  • «Беларускі авангард» (канец 1980-х — 1990-я гг.),
  • перыяд 2000 — 2020 гг.,
  • фотамастацтва.

Па выніках галасавання галоўным кірункам апынуўся «беларускі авангард». З 1 чэрвеня навуковыя супрацоўнікі НЦСМ штотыдзень размяшчаюць на сайце цэнтра публікацыі пра адну з карцін, якія знаходзяцца ў фондзе ўстановы.

Пачынаючы з 4 лістапада ў рамках праекта «Выстаўка адной карціны» наведвальнікі могуць убачыць дадзеныя працы ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Такая форма выставы дазваляе гледачу ўзаемадзейнічаць адзін на адзін з творам мастацтва, не параўноўваючы і не супрацьпастаўляючы з шэрагам карцін, а раскрываючы унікальную творчую задуму аўтара, увасобленую ў творы.

Змена работ праходзіць штотыдзень.

Час працы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00.

Выхадныя: панядзелак, аўторак.


Міжнародны фестываль мастацтва ART-MINSK

Дзе: Палац мастацтваў, г. Мінск, вул. Казлова, 3

Калі: па 17 снежня

Колькі каштуе: 6 BYN — поўны, 3 BYN — льготны

Па выніках галасавання нацыянальнага адборачнага журы вызначаны 264 ўдзельніка фэсту «Арт-Мінск-2020». Фестываль пачаў сваю працу 20 лістапада ў Палацы мастацтва і на іншых сталічных пляцоўках.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць: ААТ «Белгазпрамбанк», ААТ «Газпром трансгаз Беларусь», Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА «Беларускі саюз мастакоў» (Палац мастацтва), Цэнтр выяўленчага і медыя мастацтва «Новая культурная ініцыятыва».

Час працы цэнтральнай экспазіцыі: 11:00 — 20:00, без выхадных.

Кантактны тэлефон: +375 29 189 47 46.

Падрабязней


Выстава «Дас Мінск»

Дзе: Вершы, г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19

Калі: па 28 лістапада

Колькі каштуе: бясплатна

Па 28 лістапада ў Мінску ў культурнай прасторы «Вершы» (Кастрычніцкая, 19) пройдзе выстава «Дас Мінск».

«DAS MINSK» — гэта гісторыя архітэктурнага дыялога паміж Беларуссю і Германіяй на прыкладзе рэстарана «POTSDAM» у Мінску і рэстарана «DAS MINSK» у Патсдаме. Куратары Аксана Гурыновіч і Уладзімір Грамовіч у экспазіцыі гэтай выставы тонка аб’ядналі архітэктуру, дызайн, гастраномію, гісторыю і сучаснасць.

7 лістапада 1971 года ў Мінску ўрачыста адкрыўся рэстаран «POTSDAM». Ён адразу ж зрабіўся ўлюбёным месцам гараджанаў. Нехта бавіў там час, а для кагосьці трапіць у «POTSDAM» было зусім не так проста. Многія наведнікі дагэтуль узгадваюць знакамітую страву рэстарана пад назвай «Сан-Сусі».

Праз некалькі гадоў у Патсдаме адкрыўся рэстаран «DAS MINSK», мадэрніцскі будынак якога быў створаны пад уплывам архітэктуры беларускай сталіцы. Яшчэ год таму будынак «DAS MINSK» планавалі знесці, але знос здолела прадухіліць грамадзянская ініцыятыва. Цяпер будынак рамантуецца, а ў хуткім часе ў ім размесціцца музей усходнееўрапейскага мастацтва.

Пра гэты архітэктурны дыялог паміж Беларуссю і Германіяй расказвае выстава са шматлікімі дакументамі, артэфактамі і гісторыямі. Убачыць можна будзе арыгінальныя элементы аздаблення рэстаранаў MINSK і POTSDAM. Тыя, хто захочуць пазнаёміцца з ратавальнікамі «Мінска», змогуць зрабіць гэта падчас віртуальнай сустрэч з прадстаўнікамі берлінскай грамадзянскай ініцыятывы «Re:vive Minsk».

Дадатковая інфармацыя: (017) 237-71-19, Вера Дзядок vera.dziadok@goethe.de.


«Кінема. Нямое кіно + жывая музыка»: «Фаўст»

Дзе: Палац прафсаюзаў, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 25

Калі: 28 лістапада, 19:00

Колькі каштуе: 13,20 BYN

У Палацы культуры прафсаюзаў пройдзе спецыяльны паказ рэстаўраванага шэдэўра Фрыдрыха Вільгельма Мурнау «Фаўст» (1926) з жывым музычным суправаджэннем Five-storey ensemble.

«Фаўст» — адзін з апошніх класічных твораў нямецкага экспрэсіянізму. Сцэнар карціны заснаваны на старадаўніх нямецкіх легендах, аднайменнай трагедыі Гётэ і драме «Доктар Фаўст» брытанскага драматурга Крыстафера Марло.

У працы над сцэнаром прымаў удзел лаўрэат Нобелеўскай прэміі, пісьменнік Герхарт Гауптман, а ролю Мефістофеля выканаў Эміль Янінгс — галоўная зорка нямецкага нямога кіно, парцье з «Апошняга чалавека» і прафесар Рат з «Блакітнага анёла».

«Фаўста» называюць самым маляўнічым фільмам у гісторыі сусветнага кінематографа. Ніводнаму рэжысёру да Мурнау не ўдавалася так пераканаўча адлюстраваць звышнатуральныя з’явы ў павільёне і дэкарацыях. Ніякіх спецэфектаў у сучасным разуменні тады не было — усё дасягалася гульнёй святла і цені, а мастацтвам гэтай гульні Мурнау валодаў дасканала.

Аўтарам музычнага суправаджэння да фільма выступіла Вольга Падгайская (Olga Podgaiskaja) — кампазітар, арганіст, аўтар сімфанічных твораў, камерна-вакальных і камерна-інструментальных твораў, музыкі да спектакляў і кіно, адна з арганізатараў міжнароднага фестывалю нямога кіно і сучаснай музыкі «кінема».

У 2012 годзе разам з Віталём Эпавым заснавала калектыў новай камернай музыкі Five-storey ensemble. У музыцы, якую стварае і выконвае Five-storey ensemble, спалучаецца мноства стылявых напрамкаў: мінімалізм, авангард, неарамантызм, rock in opposition.

Склад Five-storey ensemble: Вольга Падгайская (фартэпіяна), Віталь Эпаў (сапрана-саксафон), Аксана Герасімёнак (скрыпка), Аляксандра Чэхаўская (скрыпка), Эрык Арлоў-Шымкус (кантрабас).

Кінема — адзіны ў Беларусі штогадовы фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі, асноўнай задачай якога з’яўляецца папулярызацыя і пераасэнсаванне класікі нямога кіно сродкамі сучаснай музыкі. Акрамя сезонных сеансаў пад адкрытым небам, фестываль на працягу года арганізуе адмысловыя паказы нямога кіно з жывой музыкай на розных пляцоўках.


Мінск. Грушаўка — фотавыстава

Дзе: Народны фотаклуб «Мінск», г. Мінск, вул. Казлова, 2

Калі: па 26 лістапада

Колькі каштуе: бясплатна

Фотавыстава «Мінск. Грушаўка» Аленкі Данбровай.

«У канцы XIX стагоддзя Грушаўка была далёкай ускраінай Мінска, тэрыторыяй аднайменнага прадмесця. Новае жыццё пачалася дзякуючы пракладзенаму побач чыгуначнага шляху на Брэст. У 30-я гады мінулага стагоддзя на вуліцах Папаніна, Парашутнай, Дзекабрыстаў і Шчорса, адбудавалі першы ў БССР комплексны жылы раён ...»

Трохі успамінаў, ужо архіўных фотаздымкаў і больш за 40 здымкаў любімага і роднага Мінска.


Планетарый. Мексіка: скрозь прастору і час

Дзе: Мінскі Планетарый, г. Мінск, вул. Фрунзе, 2

Калі: 19 лістапада, 19:00

Колькі каштуе: 4 BYN — дзеці, 4,8 BYN — дарослыя

Уражлівы і маляўнічы паўнакупальны фільм «Мексіка: скрозь прастору і час» па-майстэрску спалучае ў сабе апавяданні аб навуцы і міфалогіі. Купал планетарыя стане сцэнай, на якой адродзяцца старажытныя ацтэкскія храмы, дзіўныя багі і іншыя незабыўныя аспекты жыцця народаў, што раней засялялі цэнтральную Амерыку.

Фільм раскрывае важную ролю, якую гралі астранамічныя назіранні ў развіцці даіспансіх культур. Мексіканцы атрымалі ў спадчыну ад іх веды аб астраноміі і пра каляндарнае вылічэнне і выкарыстоўвалі для заснавання вялікай сталіцы сваёй імперыі — Ценачтытлан.

Яркія фарбы, формы і гукі пераносяць гледача ў адну з самых цікавых культур, якая і па сённяшні дзень жыве ў сэрцы мексіканскага народа.

Фільм створаны студыяй Frutos Digitales пры падтрымцы Еўрапейскай Паўднёвай Абсерваторыі (ESO) і фінансавай падтрымцы Нацыянальнага Савета па навуцы і тэхналогіі Мексікі.

Фільм даступны на рускай, англійскай, іспанскай, партугальскай, французскай і кітайскай мовах па папярэдніх заяўках.


Gastrofest. Карт-бланш

Дзе: г. Мінск

Калі: з 17 лістапада па 6 снежня

Колькі каштуе: 28 BYN

З 17 лістапада па 6 снежня ў Мінску пройдзе фестываль ежы Gastrofest.Карт-Бланш. 20 устаноў сталіцы прапануюць гасцям сэты коштам 28 рублёў. Дзякуючы партнёру фестывалю Delivio ёсць магчымасць замовіць сэты да сябе дамоў. Кошт дастаўкі не ўваходзіць у цану сэта і залежыць ад вашай геалакацыі.

На гэты раз арганізатары фестывалю далі ўстановам поўны карт-бланш. Шэф-повары змогуць выйсці за рамкі і прадставіць гасцям свае самыя неверагодныя кулінарныя задумкі і эксперыменты. Зусім хутка мы даведаемся, чым менавіта гасцей фестывалю будуць здзіўляць установы-ўдзельнікі.

Па традыцыі ўсе ўстановы ўдзельнічаюць у народным галасаванні на сайце gastrofest.by і ў аднайменным телеграм-канале.


Выстава беларускай мастачкі і паэтэсы «Рукапісы гараць»

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 47

Калі: па 6 снежня

Колькі каштуе: 5 BYN

Выстава нанова адкрывае імя Алены Шыдлоўскай — мастачкі і паэткі, яркай асобы.

У 1970-я яна была адлічана з мастацкай вучэльні. Пасля працавала мастаком-афарміцелем, настаўніцай малявання і беларускай мовы ў вясковых школах, экскурсаводам, актыўна ўдзельнічала ў арганізацыі музея ў в. Дукора. Паэткі рана не стала, і яна не выпусціла аніводнага паэтычнага зборніка, засталіся толькі рукапісы — рукапісы, якія і дагэтуль «гараць». Мастацтва і паэзія Алены неразрыўна звязаныя між сабою.

Усё жыццё Алены Шыдлоўскай, яе светапогляд і творчасць можна апісаць адным словам «бег». Бег, які спальвае ўсе масты, бег як выклік бязлітаснай рэчаіснасці, бег ад уласнага бяссілля штосьці змяніць. Бег — апошні сродак, які дорыць ілюзію здабыцця гармоніі і свабоды. Абвостранае светаадчуванне, чуйнасць да супярэчлівасцей, філасофія канфлікту праходзяць лейтматывам праз усю яе творчасць.

Побач з графікай і жывапісам Алены Шыдлоўскай на выставе прадстаўлены творы Ігара Кашкурэвіча, які быў яе мужам, і дачкі Агніі Кашкурэвіч.

Выстава паказвае Алену Шыдлоўскую як вобраз і адлюстраванне часу і асяроддзя 1970-х гадоў. Шэраг навучэнцаў мастацкай вучэльні, аб’яднаныя вялізным жаданнем творчасці і прагай да новага мастацтва, утварылі сяброўскае кола мастакоў, неад’емнай часткай якога была і Алена Шыдлоўская.

Сяргей Малішэўскі, Віктар Саўчанка, Сяргей Крыштаповіч — выстава дасць магчымасць убачыць раннія, эксперыментальныя работы гэтых вядомых мастакоў і даведацца, якой была студэнцкая «арт-сям’я» 1970-х. Творы ў экспазіцыі прадастаўлены мастакамі, калекцыянерам Андрэем Плесанавым і Беларускім саюзам мастакоў.

«Рукапісы гараць» — другая выстава ў межах праекта НЦСМ «Сям’я». Першая выстава праходзіла ў 2019 годзе і прадстаўляла работы Сяргея і Святланы Катковых, Зоі і Яна-Вінцэнта Луцэвічаў, Зоі Літвінавай, вучняў Алега Луцэвіча.

Час працы выставы: серада-нядзеля з 12:00 да 20:00.


Дудуткі. Легендарныя эпохі

Дзе: Дудуткі, в. Пціч

Калі: кожную суботу

Колькі каштуе: каля 20 BYN

Праект «Легендарныя эпохі» прызваны ў інтэрактыўным фармаце распавесці пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Кожныя выходныя на тэрыторыі музейнага комплекса «Дудуткі» будзе праходзіць інтэрактыўная праграма, якая адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд або падзеі.

Праграмы ў межах праекта «Легендарныя эпохі» проходзяць кожную суботу з 12:00 да 17:00.

Фармат праекта «Легендарныя эпохі» аб’ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах агульнай канцэпцыі:

  • паказальныя выступы рэканструктараў;
  • пастановачныя паядынкі, дэманстрацыя тактыкі і тэхнікі бою розных гістарычных перыядаў;
  • выступы музычных калектываў з праграмай канкрэтнага гістарычнага перыяду;
  • удзел рамеснікаў, майстар-класы па традыцыйных рамёствах;
  • інтэрактыўныя блокі з наведвальнікамі мерапрыемства;
  • адкрытыя лекцыі з удзелам гісторыкаў, этнографаў.

Расклад гістарычных праграм у межах праекта «Легендарныя эпохі»

Лістапад:​

  • 21.11.20 — Эпоха вікінгаў. (IX–XI ст.)
  • 28.11.20 — Сярэднявечча. Рыцарскі турнір (XIII—XVст.)

Падрабязнасці і квіткі: +375 29 602-52-50


Музей ёлачных цацак

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей, г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12

Калі: з 6 лістапада

Колькі каштуе: 10 BYN — дарослыя, пенсіянеры, школьнікі, дзеці ад 4 год — 6 BYN, дзеці да 3 год — бясплатна

Выстава — частка найбуйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. Кожны год «Музей ёлачных цацак» абнаўляе свае фонды, што дазваляе наведваць выставу бы ў першы раз. Увазе наведвальніка будуць прадстаўлены навагоднія дэкарацыі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі, аналагаў якім няма ні ў адным еўрапейскім музеі.

Прыйшоўшы ў «Музей ёлачных цацак», кожнае дзіця зможа акунуцца ў чароўную казку, а дарослы — вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Экспазіцыя распавядзе аб гісторыі вытворчасці шкляных шароў і іншых упрыгажэнняў з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён і пазнаёміць з традыцыямі навагодніх свят такіх экзатычных краін, як Конга, Перу, Інданэзія, Новая Зеландыя, Паўночная Карэя. Такім чынам, праз экспанаты наведвальнік зможа наглядна даведацца пра звычаі сустрэчы Новага года ў розных краінах свету.

Праект праходзіць сумесна з Фабрыкай ёлачных цацак «ГРАЙ» («Ганарыся Рэчамі Айчыны!»). Наведвальнікі музея змогуць дазнацца пра ўсе сакрэты вытворчасці ёлачных цацак на адзінай у Беларусі спецыялізаванай фабрыцы, а таксама пад кіраўніцтвам мастакоў прадпрыемства прайсці адукацыйныя майстар-класы па вырабе навагодніх аздабленняў, і не толькі.

Самыя маленькія госці выставы змогуць убачыць мініяцюрны інтэрактыўны калядны гарадок.

У рамках праекта будзе працаваць фірменная крама фабрыкі «ГРАЙ», дзе ўсе жадаючыя змогуць набыць святочную прадукцыю па фабрычных цэнах.

Наведванне выставы стане запамінальным святам для дзяцей і дарослых напярэдадні Новага года.


Муміі фараонаў Егіпта

Дзе: Траецкае прадмесце, г. Мінск, вул. Багдановіча, 7А

Калі: па 4 красавіка

Колькі каштуе: для дарослых — 5 BYN; для студэнтаў і пенсіянераў — 4 BYN.; для школьнікаў і дзяцей ад 3 гадоў — 3,5 BYN; дзецям да 3 гадоў, інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям-сіротам, а таксама работнікам ГУ «Нацыянальны гiстарычны музей Рэспублікі Беларусь» — бясплатна.

З 29 кастрычніка ў Музеі прыроды і экалогіі працуе выстава «Мумія фараонаў Егіпта».

Гісторыя Старажытнага Егіпта — гэта загадкавы і фантастычна цікавы свет, які на працягу многіх гадоў выклікае цікавасць і прыцягвае да сябе многіх людзей, якія імкнуцца спасцігнуць і разгадаць яго таямніцы. На выставе наведвальнікам будуць прадстаўлены аб’ёмныя мадэлі помнікаў культурна-гістарычнай спадчыны Старажытнага Егіпта.

Экспазіцыя прыадкрые заслону таямніцы загадкавага сфінкса і велічных магільняў фараонаў Эхнатона і Тутанхамона, а таксама раскажа выдатную легенду аб прыгажуні Неферціці і паданнях егіпцян, пра міфічны замагільны свет, таямніцу муміфікацыі.

  • Час працы музея: з 10.00 да 18.00
  • Каса працуе з 10.00 да 17.30
  • Без выхадных.

Тэлефоны для даведак: (017) 237-46-94; 363-96-33

pryroda.histmuseum.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».